Себик-уськин-акалаевиць

Варужка Яешня-Тутошня
Прывяла маленькага Сашу ў дзіцячы садок.
 Выхавальніца: Які прыгожанькі хлопчык. А як тваё імя? Саша? Ну, зусім як Пушкін, кучаравы такі! А як тваё імя па бацьку? Мікалаевіч? Зусім, як у мяне. Я - Ганна Мікалаеўна…

 Увечар вяртаемся дахаты ў аўтобусе.
 Незнаёмая жанчына:  Які прыгожанькі хлопчык. А як тваё імя? 
 Саша: Себік-уськін-акалаевіць.
 - Як-як? - перапытала жанчына.

 Праз некаторы час.
 Саша: У нас новая выхавальніца, Наталля Сяргееўна. Я зараз таксама буду Сяргеевіч.