Татавы руки

Варужка Яешня-Тутошня
Татавы рукі

 Далоні вялікія, шырокія, пакрытыя сеткай маршчынак, цёмна-карычневыя, з вечнымі мазалямі, цудоўныя мужчынскія рукі, надзейныя. 
 Гэтыя рукі пабудавалі дом і склалі печку, выгадавалі сад і пяць дзяцей.
 Гэтыя рукі майстравалі прыгожую мэблю, капалі студні, рамантавалі сантэхніку і абутак, стрыглі валасы. 
 Гэтыя рукі маглі сабраць і разабраць экскаватар, на якім тата ўсё жыццё працаваў.
 Гэтыя рукі насілі нас на руках, калі мы былі маленькія, і лячылі нас, калі мы хварэлі. Не памятаю, каб да нас хоць раз выклікалі лекара.

 Дзіўныя рукі. Колькі гадоў жыву, але такіх рук больш ні ў каго не сустракала…