Як я марыла пра капялюш
***
Я так марыла пра капялюш. А жаночых капялюшоў у продажы не было. Былі толькі мужчынскія…
- Ну, і што? - сказала мне Людка. - Цяпер такая мода - насіць мужчынскія капялюшы. Купляй!...
І я купіла. Шыкоўны мужчынскі капялюш. Усё ў ім было. І высакародны цёмна-шэры колер. І шырокія палі. І форма самая высакародная.
І хадзіла я ў гэтым капялюшы па Менску і бачыла, што ні ў кога з сустрэчных мужчын няма такога выдатнага капялюша, як у мяне: у іх нейкія куртатыя, аблезлыя… Часам я чула ўслед іх рэплікі, тыпу:
- Зразумела, чаму капялюшоў няма ў продажы…
Значыць, гэта я павыкупляла ўвесь капялюш, а ім не дасталася.
І так хадзіла я і шыкавала, пакуль не сабралася з'ездзіць у Наваполацк, наведаць сваякоў.
А там на мой капялюш паклаў вока мой малодшы брат. Прыйшлося саступіць.
І яшчэ кашулю, шыкоўную ў клетачку, мужчынскую, прыйшлося яму саступіць, у якой я прыехала…
Так што ў Менск я вярнулася ў Лількінай сукенцы і ў хустачцы.