Драуляная нага

Варужка Яешня-Тутошня
Драўляная нага

 Ў апошнія дні вайны хлопчык залез пад ваенную машыну, якая стаяла ў іх двары: ці то ў хованкі гуляў, ці то тэхнікай цікавіўся… І заснуў там… І застаўся без ног…

 …Калі мы з Сашкам прыехалі на лета ў Мясаедава да бабулі, гэта ўжо быў стары інвалід-алкаголік з драўлянымі нагамі.
 Неяк раз ён ляжаў п'яны ў бабулінай хаце на падлозе на кухні, прычым над чаравікамі з-пад штаноў выглядала частка пратэза з металічнымі цвікамі. Гэта было так жудасна, як быццам бы цвікі ў жывой назе.
 Мне трэба было вывесці Сашу на вуліцу з пакоя праз кухню. Я імкнулася яго весці вельмі хутка, але ён усё адно ўбачыў і нагу і цвікі. І дагэтуль, калі ўспамінаю гэты выпадак, у галаве раздаецца адчайны дзіцячы крык:   
 - Драўляная нага! Драўляная нага!..
 Сашка крычаў і рваўся, каб паглядзець. Напэўна, жадаў пераканацца, што гэты жах яму прывідзіўся.
 Я яго вывела на вуліцу і адцягнула увагу ад драўлянай нагі.