Старыя костки

Варужка Яешня-Тутошня
Старыя косткі

 Як так атрымалася, што я і мой маленькі брат Саша паехалі ў Мясаедава, а не ў Козікі на лета, ніхто ўжо не растлумачыць.
 Можа, бабулі ў Козіках было цяжка прыняць нас усіх. А можа, тату было крыўдна, што мы жадаем у Козікі, а да яго бацькоў, у Мясаедава, не імкнёмся. Што б ні было тут вырашальным, я і Сашка апынуліся ў Мясаедаве, пад наглядам стогадовай бабулі. На мяне бабуля, на маё шчасце, увагі не звяртала. І я бегала, дзе жадала і колькі жадала. А пра Сашу, якому не было тады і двух гадоў, стала моцна клапаціцца. Апранала яго цяплей, у зімовае палітко, шапку і валёнкі. Сама таксама апраналася як след. І ўдвох яны выходзілі на прызбу грэць косткі. 
 Мне стала шкада майго малодшага браціка. І неяк раз я апранула яго ў лёгкі летні гарнітурчык, узяла за ручку і павяла з сабой шпацыраваць на вёску. Але бабуля мяне дагнала, адабрала дзіця, аблаяла як след, і павяла яго назад апранаць у паліто…
 …Калі я, праз гады, распавяла маме пра гэты выпадак, яна сказала:
 - Зараз зразумела, чаму Сашка тады ўсю зіму моцна прахварэў…