Саранча жалезная

Варужка Яешня-Тутошня
Саранча жалезная

Закружылася, закруцілася ў небе хмара незлічонай колькасці варожых шрубалётаў, як лісця іх было, як хмара жалезнай саранчы наляцелі яны.
І пасыпаліся на зямлю з гэтых шрубалётаў парашутысты на белых парашутах. Апусціліся яны на зямлю, і было іх як прусакоў, так шмат вакол.

І заныла сэрца ад тужлівага жаху. Бо там, за гэтай чорнай паласой, скрозь якую мне ніяк не прабіцца, на сонечным двары бестурботна гуляе ў пясочніцы мой Сашулька. Як прайсці? Як выратаваць яго ад ворагаў?

У адным месцы варожага покрыва паверхня як быццам закіпела, успушыўшыся. Можна было падумаць, што там, пад пластом, б'юцца. І вось полаг распаўся, і  з'явілася там дзяўчына з залатымі валасамі, у белай суколцы з незразумелым надпісам "Intelligation" і сініх джынсах. 

А ворагі пасыпаліся ва ўсе бакі, бездапаможныя і ўжо зусім бяспечныя.
- Наперад, - сказала дзяўчына не аглядаючыся тром іншым, такім жа дзяўчынам, якія ішлі на ёй.

І яны пайшлі наперад, а бездапаможныя  ворагі глядзелі ім услед са страхам…