Паненка на беларускай мове

Варужка Яешня-Тутошня
Паненка

 Ядзя купіла маленькую, паўгадовую цялушку, каб выгадаваць з яе карову. Цялушка была вельмі добранькая, сімпатычная, уся чорная, з белай падоўжнай плямай на пысе, і з маленькімі, ледзь прыкметнымі, рожкамі. Зінка і Галька, Ядзіны дочкі,  вельмі палюбілі цялушку, назвалі яе Паненкай і ўвесь час гулялі з ёй, сюсюкалі, як з маленькім дзіцем. Круцілі сваімі галовамі ў яе пад носам, як бадлівыя каровы, і казалі:
 - Бадзі, бадзі…
 Цялушка глядзела на іх са здзіўленнем і страхам і адступала…
 …Ну і бадлівая ж карова вырасла з Паненкі. Усе яе баяліся…