Племянны бык

Варужка Яешня-Тутошня
Племянны бык

 - У Шэвякі прывезлі племяннога быка, - сказала Зінка, - пайшлі, паглядзім.
 У Шэвяках я ні разу не была, ведала толькі, па якой дарозе трэба ісці праз лес, каб туды патрапіць.
 І мы пайшлі, я, Зінка са сваёй сястрой Анькай, Тонька і Валька Ліксандрава. Прозвішча ў Валькі было Кляцкова, а клікалі яе Ліксандрава, таму што у яе бацькі імя было Ліксандра.
 Весела прапылілі мы па лясной дарозе і вельмі нечакана для мяне выскачылі на ўзлесак: быў лес - і раптам адразу голае поле, без хмызнякоў, пустое з кароткай траўкай.
 І тут жа, амаль побач - калгасная ферма. А на ферме - велізарная гара, такая велізарная, што высокі плот вакол яе выглядаў простым бардзюрам, як быццам яго і не было.
 А на вяршыні гары - бык, велізарны, стаіць бокам да нас і глядзіць у далеч.
 У наш бок ён нават галавы не павярнуў.
 А мы як убачылі яго, такога велізарнага і страшнага, за такім маленькім, як бардзюр, плотікам, так тут жа, не змаўляючыся, развярнуліся і кінуліся на ўцёкі зваротна. І ўсю дарогу нам здавалася, што за намі гоніцца страшны гэты бык.