Самастойны падлетыш

Варужка Яешня-Тутошня
Самастойны падлетыш

 Мы з Лількай збіралі чарніцы ў лесе.
 - Глядзі, - кажа Лілька, - птушаня з гнязда выпала, падлетыш…
 У чарнічніку высока падскоквала маленькая птушачка, трапечучы крылцамі.
 - Давай возьмем яе сабе, - працягнула Лілька, - пакуль не навучыцца лётаць…
 - Давай, - пагадзілася я.
 Лілька злавіла птушачку. Але птушачцы гэта відавочна не спадабалася. Яна стала вырывацца і верашчаць.
 - Не ўмееш ты ласкава з птушачкамі абыходзіцца, - сказала я, - дай яе мне.
 - Бяры, - сказала Лілька і працягнула мне птушачку.
 Я асцярожна і далікатна прыняла птушачку ў далоні, складзеныя коўшыкам, і толькі сабралалася поабыходзіцца з ёй як мага ласкавей, як птушачка раптам як даўбане мяне па пальцу сваёй дзюбай. А дзюба ў яе доўгая, вострая і ўся перапэцканая чарніцамі.
 Я не вытрымала і выпусціла з рук гэту дзікую няўдзячную птушачку: як яна не магла ацаніць нашага клопату.
 А птушачка звалілася на чарнічны ўзгорачак, і штосьці люта верашчучы паскакала па чарнічніку і хутка схавалася ў найблізкіх кустах.