Цi ж застануся...

Наташа Ружицкая
 … што  пакiдаеш  ў сэрцы ты маiм?
 Боль патаемны. Ён  ў паднябессi
 Лунае жаўранкам з параненым крылом..
 I  сум,  шчымлiвы, светлы,  як у песнi
 Пра КупалIнку,   водар  чысцiнi
 У   аксамiце цёплай летняй ночкi
 …Плывуць  па «рэках» нашага жыцця
 Надзеi, як дзявочыя вяночкi…

 … чым застануся ў сэрцы я тваiм?
   З ускрайку лесу  сцiплаю шыпшынай
   Цi позiркам валошак, чый блакiт
   Самотай  ахiнае  ўспамiны...

  …цi ж застануся ў сэрцы я тваiм…?...

http://www.youtube.com/watch?v=YCpD9qUYit4