Святочнае чаяванне

Ляксандра Зпад Барысава
Святочнае чаяванне

сон
                4 траўня 2014 гады

…Зайшла я выпадкова да Зіны, і запрасіла мяне Зіна на Чаяванне.
Ніякавата мне стала, і сказала я ёй:
- Нязручна мне, Зіна… Калі б я не зайшла да цябе, той ты б мяне не запрасіла. Таму не прыйду я.

…Прыходжу на сваё месца. Забягае Наташка, задыханая ўся, і кажа:
- Пайду да Зіны на Чаяванне…
- Нікуды ты не пойдзеш! Працаваць будзеш! І так на паўдня спазнілася! - строга сказала Люда.
- Люда, - умяшалася я, - адпусці, а то Зіна пакрыўдзіцца…
І Люда адпусціла.

- А што за Чаяванне ў Зіны? - спытала Лена, - Дзень нараджэння ў яе сёння?
- У яе 6 ліпеня дзень нараджэння, - сказала я.

І да таго мяне цікаўнасць разабрала: у гонар чаго Чаяванне, што пайшла я да Зіны пазнаць чыннік.

Калі я прыйшла, усе госці ўжо разышліся, а Зіна выцірала вільготнай анучай стол.

- Зіна, - пытаюся, - а што ў цябе за свята сёння?
- "Дынама 2" выйграла з рахункам 2:0, - адказвае Зіна

Вярнулася я і абвясціла ўсім:
- "Дынама 2" выйграла з рахункам 2:0. Толькі вось з кім яны гулялі, я не запомніла.

Так давайце сачыць за чэмпіянатам, каб пазнаць, якая "Дынама" і ў каго выйграе з гэтым рахункам "2:0".