Птушыная знаходка

Сергей Брандт
З серыі “Дарагія бацькі, бабулі і дзядулі, а таксама маленькія слухачы”

Сардэчна запрашаем вас ў цудоўнае Каралеўства Дзівоснага Сну! У гэтым каралеўстве адбываюцца такія выдатныя сустрэчы, якія немагчыма ўявіць сабе  ў нашым паўсядзённым жыцці. Там жывуць разам дружныя  чараўнікі і гномы, зубныя феі і рыцары, драконы і адзінарогі.
Гэтыя гісторыі аб чарадзейных персанажах, якія  яркім сваім зместам унясуць новыя моманты ў выхаванне малых, дапамогуць захаваць святло ў дзіцячых сэрцах і, вядома, не пакінуць іх абыякавымі да ўсяго казачнага і  стануць асновай нашых вячэрніх сустрэч.
Кожны раз, укладваючыся ў сваіх утульных ложках спаць, вы, дарагія мае слухачы, будзеце атрымоўваць штосьці вельмі незвычайнае  і яно   стане казачным рытуалам перад прыходам салодкага сну.
Такім чынам, я пачынаю распавядаць сваю першую гісторыю перад сном.
Птушыная знаходка
Аднойчы цёплым летнім ранкам птушкі знайшлі на беразе рэчкі яйцо.
- Напэўна  яно выпала з гнязда? – спытала Салавейка.
- Магчыма і не – адказаў ёй Верабейка – Але не будзем яйцо чапаць пакуль яго мама не прыйдзе.
І каб сагрэць знаходку, яны пачалі збіраць галінкі, мох і лісцікі для вялікага гнязда.
- Аднак, гэта было нялёгка – прашчабятаў Верабейка і ўзляцеў на макушку яйца. Салавейка і яе сяброўка Сойка, натапырыўшы свае пёркі, прыселі па абодва бакі шкарлупіны. Скажу па сакрэту, яйцо было вялізарнае, а птушкі ў параўнанні з ім выглядалі маленькімі. Нажаль, яны нават і чвэрць яго не маглі закрыць сваімі крыльцамі.         
 - Мы не можам адны сагрэць такое вялізнае яйцо  - прапелі яны другім птушкам.      
   Часу прайшло няшмат, як з яйца пачуўся незвычайны гук і яно раптам падскочыла ўверх. Шкарлупіна раскалолася, з яе выпаўзла маленькая зялёненькая істота.               
 - Глядзіце, якая цікавая птушка! – з захапленнем пракрычаў Верабейка - Але ў яе чамусьці няма крыльцаў.
                - Затое ў яе ёсць агромістая дзюба - сказала Салавейка - І вельмі востранькія зубкі.
- Я ведаю, хто гэта такі – праскрыпеў Крыжадзюб, які ўсё аб ўсіх і, што адбываецца навокал, ведаў - Гэта ж маленькі кракадзільчык.
Спалоханыя птушкі ўсё ніяк  не маглі супакоіцца:
- І што нам цяпер рабіць? – запішчала Сінічка - Дык ён нас усіх з’есць.
- У любым выпадку мы не можам малое пакінуць тут да прыходу яго мамы – дапоўніла
Салавейка - Але каб мяне з’елі я таксама не жадаю.
- Калі яго патурбаваць, то можна з лёгкасцю папасці яму на вострыя зубкі – выказаўся Крыжадзюб і паляцеў у сваё гняздо. Але, калі праз некалькі хвілін ён вярнуўся назад, то ўсе ўбачылі, што ён трымаў у дзюбе соску:
- Гэта я знайшоў у пясочніцы.
- Проста цудоўна – прапела Салавейка і ўпіхнула соску ў шырока раскрыты рот маленькага кракадзіла.
Кракадзільчык нічога не зразумеў, але соску пажаваў з апетытам. Сойка чамусьці падумала ў голас:
- Як я разумею, наш госць вельмі галодны. Патрэбна пашукаць чым мы яго можам накарміць.
Пасля гэтых слоў Сойка хутка зляцела ўніз і знайшла на вільготнай траве дажджавога чарвяка, прцягнула яго кракадзільчыку, які з задавльненнем праглынуў яе пачастунак.
Аднак, дажджавы чарвяк чамусьці яму не спадабаўся і малы выплюнуў яго на зямлю. У гэты час птушкі ўбачылі, як сярод куста язміну  нечакана з’явіўся аграменны зялёны нос.
-  Ай, ай, у кусце Кракадзіл – закрычала спалохана Салавейка – Спадзяюся, што ён усё ж нас не з’есць.
Кракадзіл і не збіраўся есці маленькіх птушачак. Ён імкліва падбег да малога і абняў яго.
- Я вельмі рады, што знайшоў цябе, Сынок! У час нашага пераезду на новае месца мы так спяшаліся, што не заўважылі, як згубілі адно яйцо.
Вялікі кракадзіл далікатна пацалаваў малога ў яго зялёны носік і звярнуўся да птушачак:
- Дякую вам, што былі ўважлівымі да  майго сыночка  і абяцаю, што нікога з вас  мая сям’я ніколі не з’есць. А цяпер пойдзем, мой даражэнькі. Твае браты і сёстры, асабліва мама, ужо зачакаліся нас і жадаюць хутчэй убачыць.
Маленькі кракадзільчык быў таксама шчаслівы, бо ў яго ёсць мама і сям’я.  І вядома, мама лепш за ўсіх на свеце ведае, што больш за ўсё любяць есці яе дзеці. І ніколі не будзе карміць іх  дажджавымі чарвякамі.

Сяргей Брандт, 31.03.2014