Мужык и цмок

Ляксандра Зпад Барысава
Мужык і цмок

…Едзем у грузавіку. Куды? Напэўна, у калгас, бульбу капаць. Стаім па абодва бакі кузава, учапіўшыся аберуч у барты, каб не зваліцца ў прорву:  пасярэдзіне кузава - бяздонная прорва, з кіпячай лавай дзесьці там глыбока ўнізе.

Што сёння ў Мужыка па графіку? - падумала я - Ад каго ён зараз будзе ратаваць сваю Даму? А, ад Падземнага Агністага Цмока… Ну, гэта куды лягчэй, чым ад п'янага міліцыянта…


- Купляе Мужык дзесяць літраў пыва, - пачала распавядаць я павольна і задуменна, - а ў яго пытаюцца: - Мужык, а навошта табе так шмат пыва? - А як жа ж, - адказвае Мужык, - пяць літраў мне, пяць літраў - Даме…

Усё смяюцца…

Трохі наперадзе мяне стаіць Дама, учапіўшыся ў борт, у хустачцы, завязанай пад падбароддзем.
А па той бок прорвы - Мужык, барадаты і ў ярмолцы.

І яны абодва павярнуліся ў мой бок. Смяюцца весела. У Мужыка  твар шырокі, барада лапатай, ярмолка на бровы насунута, а ў Дамы твар вузкі, хустачкай апраўлены. А ўсмешкі ў іх - абсалютна аднолькавыя, і зубы - грабеньчыкам, вельмі доўгія, у цэнтры самыя доўгія, па краях трохі карацей - таксама абсалютна аднолькавыя…