Не шукайце

Наташа Ружицкая
    Не шукайце заганаў у тых,
    Каго Бог пасылае вам лёсам,
    Хай пануе ў сэрцы ўзнёсласць,
    То не грэх, адчуваць маладым…
   
     Не шукайце спагады ў тых,
     Хто не чуе  чужога болю,
     Пакiдайце  яго    ў спакоi,
     Покуль  крыўда не ўдарыць пад дых…
      
     Не шукайце   адказаў тады,
     Калi   свет вар’яцее ад войнаў,
     Толькi  час нас рассудзiць,
     Ён вольны, ад  хлуснi, палiтычнай маны.

      Не шукайце    зiмы  ў вясне,
      Не чакайце, што сыйдзе каханне.
      Лепей смейцеся, плачце,  спаткайце,
      Покуль у сэрцы надзея  жыве…