Аперацыя
...Далі удыхнуць мне хлараформу, а я здзіўляюся, нешта слаба ён на мяне дзейнічае, не засынаецца, а тут шкарпэтка з нагі звалілася. І стала мне вельмі дыскамфортна, што шкарпэтка звалілася, а на гэта ніхто ўвагі не звяртае.
Шыць ім, бачыце мяне трэба, а шкарпэтку - хто надзене назад ? ! ! !
Прыклала я невялікія высілкі, раскрыла вочы і кажу ім:
- Шкарпэтка звалілася!
З прыкрасцю паглядзелі яны на мяне, надзелі спачатку шкарпэтку на нагу, а потым маску з хлараформам на твар. І не здымалі гэтую маску да канца аперацыі.Але я ўсё роўна не спала. Дыхала хлараформам, слухала, як яны швы лічаць, а мяне ў гэты час вазілі і вазілі на каталцы вакол Плошчы Перамогі ....