Жыу быу цар...

Ляксандра Зпад Барысава
Жыў быў цар

У некаторым велізарным царстве, у некаторым прабагатым гаспадарстве жыў быў цар. І было ў яго сорак сыноў і сорак дачок. Багата і шчасліва жыў-быў цар. І калі ён выдаваў чарговую дачку замуж, ён кожнай даваў у пасаг паўцарства. А калі жаніў сына - тут жа рабіў яго каралём гаспадарства.

Адкуль, думаеце, у яго гэтулькі паўцарстваў-гаспадарстваў набралася, што хапіла такой чарадзе сыноў-дачок?

А ўсё вельмі проста. Быў той цар заўзятым паляўнічым. Кожны дзень выязджаў ён на вялікае сакалінае паляванне. І ні з аднаго палявання не вяртаўся з пустымі рукамі. Заўсёды ў яго пояса боўталася хоць парачка паўцарстваў-гаспадарстваў…

Так што забяспечыў ён сваіх спадчыннікаў на шмат пакаленняў наперад…
Да таго ж і сыны яго ўсё ў яго пайшлі. Такія ж заўзятыя паляўнічыя.
Так што будуць яны жыць-пажываць і гора не ведаць векі вечныя.
Амэн.