Доугае бадзянне

Дмитрий Куратник
Бадзяюсь я бясмэтна па жыцці,
І не магу нідзе знайсці сабе прыстанак.
Весь час знаходжусь я нібыта ў забыцці,
Не разумеючы дзе сон, а дзе рэальнасць.

І мой прызыў згасае як марны лямант ў пустыне,
Які няма каму пачуць і зразумець.
А я працягваю далей свой рух няспынны,
Хаця б прыйшлось мне абысці весь белы свет.

Ўжо нічога не чакаю ад жыцця,
І аб былым сваім ніколькі не шкадую.
Прызначаны мне шлях мушу прайсці я да канца,
І для сябе не пажадаў б долю другую.

Але нарэшце знойду я калісьці свой куток,
І для душы здабуду там супакаенне.
Удалечыні мільгае мне дзівосны аганёк,
Што разганяе ўсе згрызоты і сумневы.