Прышчэпшчык

Ляксандра Зпад Барысава
Прышчэпшчык

Статую Волі знеслі. Ці гэта была не Статуя Волі, а Стэла… Не памятаю. А на вызваленае месца паставілі манумент Невымоўнай Прыгажосці. Невымоўная Прыгажосць была ў шырокіх, спадаючых ядвабным вадаспадам, белых адзеннях. Таксама белым вадаспадам струменіліся валасы. На галаву Невымоўнай Прыгажосці быў надзеты вянок з белых руж. І ў руках яна трымала велічэзнае, якое рассыпалася ва ўсе бакі, бярэмя гэтых жа белых руж. Ружы сыпаліся  ўніз, чапляючыся за адзенні і высцілаючы вакол зямлю белым духмяным дываном.

Невымоўная Прыгажосць увесь час хісталася і валілася. І перыядычна яе даводзілася паднімаць і ўсталёўваць раўней.

Да падножжа манумента падышоў нейкі вандроўца таксама ў белых адзеннях і з вянком з вінаградных лоз на галаве. Ён усеўся ў падножжа манумента, скрыжаваўшы ногі. Уся адзежа яго была перавіта гэтымі ж вінаграднымі парасткамі. А па швах рукавоў гэтыя парасткі былі прымацаваны бялізнавымі прышчэпкамі.

І дастаў вандроўца жалейку і памкнуўся граць.

"Калі я не назаву яго па сапраўднаму, - падумала Непараўнальная Прыгажосць у найглыбокай тузе, - ён не зверне на мяне ўвагі…"

- Ты, напэўна, Прышчэпшчык, - нясмелым голасам звярнулася Непараўнальная Прыгажосць да вандроўцы.

Той у адказ моўчкі кіўнуў галавой.

- О, Прышчэпшчык, - з адчайнай самотай сказала Непараўнальная Прыгажосць, - я заўсёды, усё сваё жыццё марыла сустрэцца з табой. Зайграй мне што-небудзь, о, Прышчэпшчык!...