Вясновы дзень

Копылова Анастасия
Вясновы дзень пастукаўся ў вакно. Васіль не спаў і бачыў як надыходзіла раніца. Задумённыя вочы з шалёнай самотай глядзелі праз шкло. Што за вакном, мужчына не бачыў, але ведаў да болі ў вачах. Відаць, нешта ўспомнілася яму. Васіль закурыў і чым больш курыў, болей паглыбляўся думкамі ў межы былога. Як на машыне часу мужчына бачыў перад сабой маці. Яна яшчэ не страціла жаночую прыгажосць, але была ў сотні, тысячы разоў чароўнее над калыскай, у якой ласкавай рукой люлялась сястронка. Тут жа пабачыў сябе юнаком. Успомніў трохі асірацелай усмешкай першае каханне і сястрыцу. Як жа пільнавала яго і ішла за ім у бойкі. Памочнік-змагар. Калі ж ішлі да хаты, сястрыца гонарам за брата крычала на ўсё наваколле. Васіль даўжэй зацягнуўся, вочы засціў дым. Шэрыя, як вокны супрацьлеглага дома, яны ўсё углядаліся ў акварэльныя рысы вясны. Зноў перад вачамі паўстала яна, прывід яго жыцця. Стаіць шчаслівая, а пад сэрцам іх дзіцё. Мужчына і сам заблытаўся: лае ён сябе ці не лае. Але не змог… Адпусціў яе тады, сваю першую каханую, сваю заўсёдную каханую. І з тых пор каханка паяўляецца хутка і так жа знікае як прывід. Васіль успомніў цеплыню маленькага цельца сына. Яна дала імя яму Анатоль і сказала: “Хай будуе сваё жыццё”. І зноў Ваісль збег.
Пачка цыгарэт скончылася.
Вясна была тонкая як шоўк. Сонца зверху толькі было ліхтаром. І Васіль дзякуваў камусьці за гэта. Настрой згубіўся ў шырокіх палях. Дзесьці сустракаліся высахлыя дрэвы, а побач цягнуліся да паўночнага свяціла маладыя дрэўцы, хмызняк, кволая трава. Ці то зямля была праклятая, ці проста яна стамілася радзіць. Лёс усяго, што тут расло быў вызначаны загаддзя. Да Васіля вецер данёс голас з дарогі: “Тут і да бабкі не хадзі”. Было горка.
Мужчына ішоў няспешна, ішоў да сястры. Як жа, у адным горадзе і столькі гадоў не бачыліся. Відаць прыйшоў час. Але спакойная разважлівасць крыўдзілась усё большай прысутнасцю людзей. “Адкуль яны? Можа дзень сёння які. Ішлі бы тады моўчкі”.
Вось, яшчэ адзін паварот… Шэрым вачам паказаўся могільнік.
“Колькі людзей. Маладзенькія ёсць… Даўно не быў, а могілкі ўжо на поле выйшлі. Колькі іх тут.
Ой, па маладым крыжам і помнікам кожнага года можна чытаць гісторыі жыцця жывых. Якімі людцы былі, як да іх адносіліся, ці засталіся яшчэ тыя, хто памятае іх. Аднак гэта будуць маўклівыя гісторыі. Голас яны будуць мець з жывым чалавекам гэтых мясцін.
Хм. Вунь, Сярожка ляжыць. Піў як апантаны, а калі напіваўся, пеў песню “Ладдзі роспачы”: “Калі памру я, згіну са свету, дай на тым свеце, што і на гэтым. Не алілую, не ладан божы, а каля тына дзікую ружу. Край наш пакутны, край наш дзівосны, дожджык, азёры, гордыя сосны”. Адшагаў па зямлі Вылівахам Караткевіча. Што зрабіў на гэтым свеце? Памятаю толькі ціхія слёзы ў вачах яго маткі. А ён толькі сэрца заліваў і песні распяваў. Сам малады, ўліваў у вусны прагу жыцця іншым маладым. Так і яны хадзілі, усвядомлена пелі беларускай мовай шалёную ўладу жыцця на роднай зямлі.
А, і Ганна тут. Маці калісьці казала, што пасля смерці яе сына, хутка пастарэлая, пачала ў царкву часта хадзіць. Ці ходзіць яна зараз? Прыгорбленая, чорная хустка, дрыжачыя рукі і твар стары ад слёз. Добра калі бы хадзіла і зараз. Нам патрэбны чалавек, які бы маліўся за нас. Ведаю, моліцца за сына памерлага. А ўсё роўна лягчэй, што хтосьці з людзей яшчэ шчыра моліцца… Вось за нашых Сярожак і павінны маліцца нашы матулі. Імёны ў ніх розныя, але доля адна.
Маладыя. Хутка будзе поле маладых. Старыя таксама ўходзяць, але няспешна, быццам ведаюць сваё зямное наканаванне. А маладыя гараць, а калі згараюць, ужо і жывога месца няма на іх. Як дакранешся – дзікі боль.
А гэта чыя занядбаная магілка. Хм. Вольга Аляксееўна Жывіца. Нехта знаёмы. Але… Хто ж гэта? Дзяніс Жывіца. Дык гэта тут матка яго ляжыць. Так. Што ж ён забыў пра яе? Паставіў помнік і ўцёк. Ведаю: памерлае памерлым, жывое жывым. Але ж яны жывыя, пакуль мы іх помнім. Не ведаю, не хачу думаць, сам гадоў дзесяць не ішоў да сястры.
“Жыццё маё – дарога.” Лёшка Светлы край. Няўжо і ты сышоў у доўгую дарогу. Да, яна заўсёды цябе цягнула. Дальнабойшчыкам і загінуў на ёй. Лёшка, спадзяюся там ты знайшоў свой Светлы Край.
А з гэтым чалавекам, які тут ляжыць, наогул дрэнная гісторыя звязана. Гэтая жанчына забіла сваё немаўля. Калі памерла, бацькі яе вырашылі пахаваць асобна ад маленькай дзяўчынкі… Дрэнная гісторыя.
А Ганна яшчэ сядзіць.
Вось і сястрыца мая, Сонечка”.
Васіль маўчаў, адзінокім ваўком глядзеў у знаёмыя рысы. Тады, дзесяць гадоў назад збег ад намаляваных жывых вачэй. Ведаў, што несапраўдныя, але бачыў у іх несусветную тугу. Глядзеў і не мог нічога сказаць.
Да блакітнай з белымі коламі як арнамент агароджы падышоў шумны мужчына. Падышоў звычайна, неспакойна, як з кватэры ў кватэру па соль.
- Прывітанне, Васіль.
Мужчына суха глянуў на чалавека і не мог зразумець, што яму патрэбна.
- Да Соні прыйшоў?
Васіль насуплена маўчаў.
- Я калісьці валачыўся за ёй.
- Ідзі прэч.
- Да чаго ты, Васіль?
- Тут памерлыя ляжаць. Праяві павагу.
- Яна ж калісьці жывая была ды такая ладненькая, гожая і білася балюча… Эх, Васіль, трэба лягчэй да жыцця адносіцца, з гумарком.
- Я зараз табе зубы павібіваю… з гумарком і лёгка. Таксама па жыццю.
- Да ну цябе, – мужчына незразумела махнуў плячамі, павярнуў да могілак дзеда з бабуляй, але некага заўважыў і пайшоў у той бок.
Побач прабег калматы сабака. За ім з крыкам гнаўся хлопчык. Зарумзаў саплямі, размазаў па твары і ўпаў, голасна заплакаўшы. Да яго няспешна падышла маладая маці, запутаўшыся нагамі ў беге сабакі. Узяла малога за руку і адвяла да накрытага стала, дзе сядзелі ўжо вясёлыя людзі. Пасля жанчына вярнулася да Васіля. З непакрытымі валасамі гуляў вецер.
- Курыць ёсць.
- Ёсць.
- Дай закурыць.
- Малая яшчэ.
- Хіба?
- Была бы дарослай, зразумела бы, што я не твайго ўзросту.
- Да чаго ты гэта?
- Вось зноў. Ідзі адсюль і супакой сваё дзіцяці.
- Не вучы мяне як дзіцё расціць.
Васіль толькі стомлена ўздыхнуў “ідзі” ў адказ на нагую варожасць. Нахабная жанчына з пустатой ўшла да ап’янелага гурту.
Над галавой крычалі вароны.
“Паналяцела. Што за дзень такі: людзей як на кірмашы. Ат, свята нейкая. Свята, а дзе ж яно свята?”
Васіль глядзеў у вочы Соні. Хадуном хадзіла душа. Думкі ніяк не маглі вырвацца словамі. Колькі іх было і вунь палеглі ўсе, як тыя людцы.
Мужчына ўхадзіў. Яшчэ раз заўважыў колькасць памерлых і вялізныя абшары яшчэ жытнёвага поля. “Вядома, што людзі паміраюць, але невядома, завошта паміраюць раней сроку. Соня, Сонечка мая”.
За спіной Васіля вясёлыя спевы і громкія словы гучалі над дамавінамі.

2012 г.