Тры жуки

Ляксандра Зпад Барысава
Тры жукі

Debugging 

Сон

Пачулася ціхае гудзенне, і на падлогу пляснуўся вялікі чорны жук.
- Гэта што такое? - абурана прагыркаў Цмок, і яго чырвоныя мігатлівыя вочы прыжмурыліся і сталі глядзець з падазронам, а хвост, доўгі і востры, падобны скарпіёнаму, трывожна забіў па падлозе.

"…Гэта з маёй калекцыі…, - спалохана падумала я. - У мяне ў пакеце было тры жукі, калекцыйныя… Разпаўзліся… Трэба лавіць…"

Жук быў нейкі пераламаны, напаўздохлы. Вядомая рэч. У пакеце я яго моцна прымяла, потым, пакуль ён выбіраўся адтуль, увесь пераламаўся.
І я прыстукнула яго кнігай: не люблю лятучых і поўзаючых па кватэры казурак.
…А Цмок назіраў за мной, прыжмурыўшы вочы і нервова пляскаючы па падлозе хвастом…

…Вось яшчэ адзін жук, вылез з-пад стала, карычневы, і таксама пераламаны напаўздохлы. Я і яго прыстукнула кнігай…

…А Цмок па-ранейшаму назіраў за мной, прыжмурыўшы вочы і нервова пляскаючы па падлозе хвастом…

…Трэцяга жука, травеньскага, я знайшла ў рукаве футра, дохлага ўжо, і выкінула ў фортачку…