Новая рэчаiснасць

На тым месцы, дзе зусім нядаўна стаяў журнальны столік, цяпер стаіць калыска. А замест адной з камод у пакоі з’явіўся дзіцячы ложак. Напалоханая котка, нічога не разумеючы, спрабуе абвыкнуць да таго факту, што не яна цяпер у доме галоўная, і існуе нехта, на каго накіравана ўся ўвага людзей, яе гаспадароў. Гэты нехта спіць у калысцы. Гэтага нехта клічуць Гануля і ў блізкі час менавіта яна будзе ў доме галоўнай, і ўвесь свет зараз будзе круціцца вакол яе. Яна спіць, бо месяц таму яна перажыла страшнае і прыемнае – яна нарадзілася. Яна спіць, зусім як дарослая  перад працай. Яна спіць, бо ў яе таксама ёсць цяжкі клопат, і далёка не кожны з дарослых зможа зрабіць тое ж, што яна – ёй трэба расці, ёй трэба набіраць вагу, ёй трэба стаць сапраўдным чалавекам. Яна спіць, але часам пачынае варушыцца і чамусьці крактаць. Яна спіць и пахне салодкім малаком, а яе бацькі ніяк не могуць наглядзецца на яе, на тое, якая яна малайчына і прыгажуня. І сэрцы гэтых бацькоў гатовыя разарвацца ў грудзях ад пяшчоты… Гэтыя бацькі – мы.


Рецензии
Красивый язык, миниатюра добрая получилась.)

(только калыска: "падысці да калыскі" но "спіць у калысцы")

Нероли Ултарика   19.12.2013 23:03     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі за дапамогу і за ўвагу. Калі ж я вывучуся? Натуральна, мне гэтае правіла вядома, але, усё адно, памыляюся... :(( Не родная мова ўсёткі і практыкі няшмат. З задавальненнем бы размаўляў з кім-небудзь, каб такіх памылак не рабіць... Яшчэ раз дзякуй. Я ўжо выправіў.

P.S. Дарэчы, зазірнуў на вашую старонку, заўважыў, што там шмат цікавага :) Абавязкова вярнуся, як толькі будзе вольны час - напрыклад, на зімовых вакацыях.

Андрей Поздняков   21.12.2013 00:04   Заявить о нарушении