белая стужачка

Ляксандра Зпад Барысава
белая стужачка

Ал Ти

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал:  http://www.proza.ru/2013/01/23/954

Ён кланяўся.
Пасля 15 сутак арышту, турэмнай ежы і грубых сакамернікаў, гэтыя - брава!! Яго нязграбнае падзенне з крэсла з ударам ілба аб ножку стала, у першым жа кафэ, што трапіўся на шляху пасля вызвалення, былі для яго проста ялеем для ран!

"Якія мілыя людзі, -  думаў ён з увільготненымі вачыма. - Не б'юць нагамі па нырках і не кажуць: - ну,  як, паўтары, як цябе клічуць.. вош..  Гучней, гучней!  ... ВОШ ВОШ ВОШ!!"

"О, які цудоўны свет!! - думаў ён - Цяпер я!! пайду ў сваю маленькую кватэрку!! Адрэжу кавалак каўбасы і навярну з мяккім, набытым на першым паверсе дома, на 2 рублі даражэй, чым у суседнім супермаркеце, белым батонам!! І буду запіваць усё гэта салодкай гарбатай!!! Пуцін, ды пануй хоць вечна!! Белы колер я выключу са свайго гардэроба, а стужачак у мяне не будзе нават у дзень Перамогі!" - думаючы пра гэта, ён выйшаў з-за стала кафэ і пашыбаваў да выйсця.

-  Пастойце! -  раптам гучна крыкнуў афіцыянт, вы не заплацілі за заказ!
-  Я ж нічога ні еў, вы яшчэ заказ не прынеслі, я хвіліну назад заказаў! Я пайду выбачайце!
- Нікуды вы не пойдзеце!! - грозна сказаў афіцыянт!! Плаціце за заказ!

Ён спрабаваў штосьці растлумачыць, лапатаў і нават ужо быў згодзен заплаціць.
Але тут ахоўнік кафэ падышоў і ўчэпіста схапіў яго за локаць! Штосьці схамянулася ў ім і ён, пхнуўшы афіцыянта адной рукой, вырваўся з рук ахоўніка і, плюнуўшы яму ў твар, з перакошаным ротам крычаў, пырскаючы слінай:

-  Сатрап...тыран...

Зусім не разумеючы, што з ім!! Напруга апошніх 15 дзён выціснула яго як цытрыну, і ён сам не разумеў, адкуль узяліся гэтыя сілы, калі ён, перакульваў сталы і штосьці біў, апантана і дашчэнту!!!

У сябе ён прыйшоў у аддзяленні міліцыі, тым самым, адкуль так недалёка змог сысці.
Усё астатняе прамільгнула ў яго раздушанай свядомасці суцэльнай расплывістай плямай.
Нечы суровы голас штосьці казаў, яго кудысьці вазілі і, нарэшце, прывезлі ў турму, не тую, дзе ён быў, а другую, яшчэ змрочней з выгляду.
Дзверы камеры зачыніліся. Ён агледзеўся. Змрочныя людзі са зверскімі тварамі момантам уцягнуліся ў арбіту яго існасці і літаральна, навісаючы, душылі, і аднекуль адтуль ён пачуў:
-  Падганяла ёсць!!
-  Вош... - машынальна пралапатаў ён, як вучылі яго 15 дзён назад.
-  Вош! - Засмяяўся адзін дзяцюк, потым трэснуў смачна яго па патыліцы і, узяўшы за каўнер, штурхнуў нагой пад зад са словамі:
-  Штосьці хата запылілася, навядзі шоргату!

 Пот засцілаў увесь твар, коўдра была мокрая. Вядомы ўдзельнік мітынгаў пратэсту Селіванаў, ловячы ротам паветра, сеў на ложак. Гэта сон!!!
Учора амапавец схапіў яго за локаць і, дыхнуўшы перагарам у твар, гыркнуў:
- У турму захацеў!! Так уладкуем!! Там цябе ўжо чакаюць!! Вош мітынговая!! Ужо там цябе навучаць волю любіць!!!
Які жудасны сон!!
Раздаўся званок, які сарваў яго з ложка. На ватовых нагах ён падышоў да дзвярэй і зазірнуў у вочка: там стаяў таварыш па мітынгах з суседняга дому, Агуркоў, белая стужачка на лацкане балюча разанула вочы, ён адчыніў дзверы.

-  Селіванаў! - гыркнуў Агуркоў, - што, ідзём на мітынг!
-  Прабач, не магу, - выпхнуў ён перасохлым ротам, - штосьці ломіць, грып падхапіў, дакладна.
Агледзеўшы потны і пакамячаны твар таварыша, Агуркоў спагадліва сказаў:
- Ну, лячыся, адлежся!! Бывай!
І панёсся праз 3 прыступкі па лесвіцы уніз.

Селіванаў дрыготкім пальцам націскаў кнопкі тэлефона, набіраючы нумар начальніка канторы дзе працаваў.
-  Дабрыдзень, Віктар Барысавіч, гэта Селіванаў! Вы мне намякалі, што патрэбен працаўнік майго профіля ў філіяле ў Краснаярску! Я буду рады быць карысны! Так ! Так, вядома, хоць заўтра ж. -  мармытаў ён у трубку.
 Скончыўшы гутарку, ён шумна ўздыхнуў з палёгкай: усё заўтра ён з'едзе за 5000 км ад Масквы!
Ён пайшоў да халадзільніка, і дастаў кавалак каўбасы, і уключыў імбрычак.
Праз 3 хвіліны ён шумна сёрбаў салодкую гарбату і еў бутэрброд.
" Як цудоўнае жыццё!!" - салодка кружылася ў яго галаве...