Дзельник на нуль, атрыманы з бясконцасци

Ляксандра Зпад Барысава
Дзельнік на нуль, атрыманы з бясконцасці

Оповяд прысвячаецца  Акулине Пера:  http://www.proza.ru/avtor/akulina777
                и Глебу Беспечному: http://www.proza.ru/avtor/glebbespechny 

Ішоў Пеця са школы ў дрэнным настроі, з цяжкай двойкай па паводзінах у партфелі і запрашэннем для бацькоў зайсці ў школу для гутаркі. І яшчэ ў партфелі ляжаў не з'едзены на вялікім перапынку бутэрброд з сасіскай. Не было апетыту пасля атрымання двойкі, і, асабліва, пасля атрымання запрашэння для бацькоў.
І ішоў Пеця такі злосны і штурхаў нагамі ўсё, што пад ногі траплялася. Скрынкі, бляшанкі, пластыкавыя бутэлькі, камяні…
І раптам проста ля яго ног з’явіўся дзіўны прадмет, падобны на дзве выцягнутыя кроплі вады, злучаныя тупымі канцамі разам так, што вострыя канцы былі накіраваны ў процілеглыя бакі. Штука гэта дзіўная пералівалася ўсімі адценнямі блакітнага, сіняга і фіялетавага колераў. Пеця і яе штурхнуў як след. Штука была мяккая, як гумовая. Ад Пецінага ўдару ў ёй утварылася ўвагнутасць, якая тут жа знікла. Але штука як ляжала, так і засталася ляжаць на тым жа месцы, як прылепленая. Толькі ў паветры шуганула жоўта-ружовым святлом і раздаўся голас, металічны, як у аўтаадказніку:

- Segmentation fault!

Тады Пеця нагнуўся і ўзяў штуку ў рукі. Яна была зусім лёгкая, можна сказаць, зусім бязважкая, і мяккая, як гумовая груша.
Тады Пеця ткнуў вострым канцом штукі сабе ў далонь.
І зноў жоўта-ружовы выбліск і металічны голоc:

- Access violation at address in module!
 
"Вось, цудоўна!" - падумаў Пеця і ткнуў вострым канцом штукі, як шпагай, у ліхтарны слуп. Побач з ліхтарным слупом, справа і злева з'явілася яшчэ па адным такім жа слупу, потым яшчэ, і яшчэ, і яшчэ… І не паспеў Пеця вокам міргнуць, як праз плошчу вырасла доўгая жалезная сцяна, абодва канцы якой схаваліся ў процілеглых вуліцах, якія адыходзілі ад плошчы. Дзесьці ўдалечыні раздаліся трывожныя аўтамабільныя гудкі, а пад ногі Пеці кінулася спалоханая сіямская котка.
Пеця машынальна і ў котку ткнуў вострым канцом штукі. Але котка толькі пацерлася пра штуку. А падзяляцца на мноства котак на стала. А ў паветры зноў шуганула і раздаўся голас на ламанай беларускай мове:

- Памылка сегментацыі! Парушэнне доступу па адрасе ў модулі!

Пеця дастаў з торбы бутэрброд з сасіскай і, паклаўшы яго на зямлю, дакрануўся вострым канцом да сасіскі. І сасіска таксама стала размножвацца з такой жа хуткасцю, як і слупы.
А котка прынялася з задаволеным выглядам есці адну з сасісак.
Тут проста з паветра паўстаў сівы, доўгавалосы і доўгабароды стары ў белым балахоне.
"Дзед Мароз" - падумаў Пеця.
- Аддай, гэта не дзіцячая цацка, - сказаў Дзед Мароз і ўзяў у Пеці штуку.
Потым Дзед Мароз пстрыкнуў пальцамі левай рукі. Жалезная сцяна знікла, застаўся толькі адзін ліхтарны слуп. Сасіскі перасталі размножвацца.  А Дзед Мароз спрытным рухам вывярнуў штуку навыварат, пасля чаго яна ператварылася ў васьмёрку. Паклаў ён гэту васьмёрку сабе ў кішэнь і растаў у паветры.
А на пляцы засталіся Пеця, котка, ліхтарны слуп і шматліка-шмат сасісак.
Потым набегла шмат котак і сабак.
І было вялікае кацінае-сабачае свята..
І коткі з сабакамі потым яшчэ доўга ўспаміналі:
- Эх! Было свята і на нашай вуліцы!...