Пачатак

Кабердин Владимир
                Зайшлі неяк Алена Лявонаўна і Ядзьвіга Казіміраўна ў адзін з райвыканкамаў Менску, і падалі заявы на вылучэнне іх кандыдаткамі ў дэпутаткі. Алена вылучала Ядзьвігу Казіміраўну, а Ядзьвіга Алену Лявонаўну. Палядзелі на іх у тым райвыканкаме, здзівіліся падобнай рашучасьці з нестандартнасьцю, ды давай адгаворваць, маўляў не прагаласуе за вас, узаемнапаважаныя кабеты, народзец. Не любяць у нас калі ручка ручку мые.
-Усё можа быць, паважаныя! - адказвае на гэта Ядзьвіга Казіміраўна
-Але будзеце з бруднымі рукамі да нас лезьці, дык  і да Рады Еўропы дойдзе, што тутэйшыя групавыя згвалтаванні мясцовай радачкі не толькі, і не столькі нашыя плёткі...
Дадала Алена Лявонаўна, а ў райвыканкаме паслухмяна,  моўчкі прынялі абедзьве заявы.
    Заявы заявамі, а з народцам і сапраўды працаваць варта.
Пайшлі, значыцца, пасля гэтага нашынскія кабеты ў турфірму.
Заходзяць, значыцца, і не даходзяць... Ну да менеджэра тутэйшага не даходзяць, а парог абіваюць канешне ж.
Чакаў чакаў той менеджэр тутэйшы, запрашаў запрашаў, ды й не вытрымаў:
-Чаго вы тут, кабетачкі наш парожак абіваеце? ( гнеўна так кажа)
-Дык Вы, паважаны, нас на парозе трымаеце? (у адзін голас не менш пагрозліва, нават з нейкім шыпеннем ціхенька прамовілі абедзьве кабеты)
-Нас Райвыканкам накіраваў! Сюды! А тут ні руж, ні музыкі на сустрэчы? (Упэўнена кажа Ядзьвіга Казіміраўна)
-Мы мессія, «саакашвілі ты недароблены»! У Варшаву і Маскву з Пецербургам! (падвысіўшы голас дадала Алена)
-Звануй у Райвыканкам-выбаркам, калі не ў курсе! Калі для цябе Рада Еўропы і прэнзідэнцкая адміністрацыя не ўказ! Мала вамі пажарнікі і санстанцыя займалася, і пра інспекцыю працы, відаць забыліся! ( зноў разам, але шчэ грамчэй паведамілі кабеты)
-Цішэй, цішэй, паважаныя. Якая месія? Нас ніхто не папярэджваў.
-Вушы прамый, даражэнькі! Мы папярэджваем. І калі зараз жа нам, кандыдаткам і дэпутаткам адначасова не будзе кампенсацыяй выдадзена па апартаменту ў Варшаве, Маскве і Пецербургу, дык у момант даху будзеце пазбаўленыя! У Радзе Еўропы йдзе абмеркаванне паклёпу на наш Райвыканкам! Радзіма ў небяспецы!
       Менеджэр на нейкі момант аслупянеў, разважаючы куды званаваць, у райвыканкам, дурдом, або ў міліцыю, пажарнікам і ў хуткую дапамогу адначасова...
 - Вось  дакуманты. ( спакойна прамовіла Ядзьвіга Казіміраўна, паклаўшы таму на стол празрыстую таўставатую папку-татку, на паверхні якой было рашэнне выбаркама-райвыканкама аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаткі з візітоўкамі даволі высакаватых службовых асоб гэтага самага райвыканкамчыку.)

Менеджэру нешта ўжо перахацелася званаваць, а на ягоны погляд у бок зачыненага кабінета дырэктара Алена Лявонаўна красамоўна адказала нецярплівым поглядам на электронны гадзіннік. У гэты момант Ядзьвіга Казіміраўна нарэшце прысела на канапу, і з пагрозлівым тварам, моўчкі занялася сваім мабільным тэлефонам...
 -Прабачце за непаразуменне.) Зараз усё будзе зроблена. Вас бізнэс клясс  не задаволіць? Надта ўжо тэрміновы заказ.
- Гандаль тут не да месца. Што ёсць, то ёсць. Губляем час. ( спакойна, адхіліўшыся на спінку канапы, адказала Ядзьвіга Казіміраўна)

Быў месяц... Не, не май, не травень. Быў красавік.
Дакладней першага красавіка. Дзень гумару. Усім было проста весела. Ніхто не хацеў паміраць, нават са смеху.
А ўжо другога красавіка па Ядзвігу Казіміраўну і Алену Лявонаўну прыйшлі  са следчага камітэту.
Яны абедзьве спрабавалі пытацца - за што?
ЗА ШТО???
Яны не ўзялі аніякіх  пуцёвак, тым больш бесплатна.
Ім было прад'яўлена абвінавачанне на некалькіх лістах...
Абедзьвум. Аднолькавае. У якім нічога не было зразумела.
І толькі адзін канваір-амапавец, з польскімі каранямі, толькі Ядзвіге Казіміраўне, на вушка нашаптаў:
- За абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Алена Лявонаўна не пазнала і гэтага...

На фота Лідыя Ярмошына.