Разбіць прывітанне як заклад
Як толькі выйшла з вагона мятро і накіравалася да выйсця, як справа і злева ад мяне выйшлі насустрач адзін аднаму ахоўнік і пасажыр і, змацаваўшы рукі дужым мужчынскім поціскам, віталі адзін аднаго:
- Здароў, дружа!
- Ну, здароў!
А я замітусілася паміж імі і, вырашыўшы, што абхадзіць іх - занадта доўга, пайшла напралом і, разбіўшы іх поціск рук, як заклад, пайшла далей, сказаўшы:
- Прабачце...
А потым падумала: "Яны ж размаўлялі па-беларуску. А гэта ў нас, у Менску, не так часта пачуеш..."