Старэйшы брат. Або добры маскаль...

Леонид Сурженко
Пашанцавала нам, беларусам, казачна. Мабыць, як нікому другому ў гэтым свеце. Таму што, як спяваў той хлапчук у фільме пра брата-2, “я узнал, что у меня есть огромная семья”. Ага. І самае галоўнае – у нас, бедных, ні на что ні вартых беларусаў, ёсць шчодры і магутны Старэйшы Брат. Які дапаможа, подтрымае, направіць. Накорміць, дасть грошай. Нафты ды газу. Які ён харошы, гэты Старэйшы Брат! Як нам пашанцавала!
Дзякуй табе, мой любы Старэйшы Брат. За ўсё дзякуй.
Дзякуй за тое, что ты забраў маю мову.
За тое, што над тымі вясковымі хлапчукамі ды дзяўчынкамі, якія прыехалі вучыцца ў горад здзекваліся ўсе, што колькі-небудзь вывучыў твой адзіна правільны “язык”.
За тое, што на вуліцах Менску, Гародні, Полацка не пачуць роднай гаворкі – нібыта не ў Беларусі мы жівем, а недзе под Разанню ці Масквою.
А таксама за тое, што нават самі назвы нашых мясцін і гарадоў ты перайначыў на свой манер. Няма Гародні. Нама Навагарадка. Няма Менску. Цябе цяжка выгаварыць гэтыя назвы, яны чужыя твайму вуху. Разумею... Таму – яшчэ раз дзякуй. Жадаю і цябе такой долі.
Асабістае “дзякуй” за Вільню. Што, не ведаешь такую? Патлумачу. Гэта сёння Вільна – гэта літоўскі “Вільнюс”. Не існавала ніякага “Вільнюса” яшчэ семдзесят год таму назад. А існаваў стольны горад Вялікага Княства Вільна. Галоўны горад краіны. Яе галава. Якую найвялікшы злодзей свету крывавы Іосіп адсёк маскальскім тапаром і проста кінуў літоўцам – наце, жарыце ды маўчыце. Гэта вам бонус ад маскальскога “брата”, кампенсацыя за “воссоедіненіе с братской Россіей”. Тым больш, што “падарунак” гэты Маскве не каштавай ніколькі. А беларусы... А што беларусы? Хто такія - беларусы?
Цікава, ці быў у навейшай гісторыі свету выпадак, калі ў самастойнай дзяржавы вось так проста адсякалі яе сталіцу? Мабыць, не. Такое мог дазволіць сябе толькі “старэйшы брат” у адносінах да “малодшага”. Пэўна, маючы такіх “братоў”, не трэба і ворагаў.
Яшчэ дзякуй за Купалу – найвялікшага песняра Беларусі, сэрца маёй краіны. За тое, што заставілі спяваць хлуслівыя песні пра “савецкі рай”. За тое, што забілі – спачатку духоўна – як паэта, а потым – фізічна. Сімвалічна: Купалу забілі у гасцініцы “Масква”. А потым крывадушна заявілі, што паэт “покончіл с собой”. Упаў з лествіцы. А перад гэтым чамусці зняў адзін туфель. Ды вырашыў падаць – спіной уніз. Ды так спяшаўся, што нават прадсмяротную запіску не аставіў.
Нашто забілі Купалу? А нашто беларусам – жывы класік? Ёсць Максім Горкі – і хопіць. І увогуле: хай чытаюць “вялікую русскую літературу”, а не былых нацдэмаў. Гэта ж Купала напісаў:

Адступілі беларуса маскалі ды ляхі,
І давай яму сваяцтва тыкаці з-пад пахі...   

Такое дараваць нельга. Усім жа вядома са школьных ўрокаў савецкай гісторыі: не было і не будзе ў беларуса большага жадання, чым “воссоедініться” са сваім “старэйшым братам” – Маскальскай імперыяй.
Дарэчы, аб гісторыі. Колькі загінуўшых у Другую сусветную вайну вы налічілі нам, маскалёчкі? Кожнага чацвёртага? Напэўна, каб набраць такі працэнт, трэба было ў ахвяры фашызму запісваць усіх, кто памёр, замёрз ці загінуў на тэррыторыі Беларусі за чатыры гады акупацыі. І салдат, і ваеннапалонных. І ахвары НКВД. Усіх, у адну кучу. І габрэяў, якіх немцы сапраўды нішчылі бязлітасна. За гады вайны Беларусь страціла паўтара мільёны насельніцтва. З дзевяці мільёнаў даваенных. (Дарэчы, сёння мы амаль скаціліся да той даваеннай лічбы). Гэта ўжо ніяк не можа састаўляць чвэрць, і тым больш – трэцюю частку загінуўшых. Улічваючы, што больш за васемсот тысяч загінуўшых складалі габрэі, а таксама тое, што няблага “мясцовых” стралялі і т.н. “свае” – падпольныя супрацоўнікі НКВД і іх памагатыя, то становіцца ясна, што аб ніякім “кожным чацвёртым” ня можа ісці і гаворкі. Але цяпер не аб гэтым. А ведаеце вы, паважаныя маскалікі, колькі забілі нашых продкаў вашыя прадзеды у Лівонскай вайне? Не вучаць гэтаму у расейскіх школах? Ну, дык я вам скажу: кожнага другога беларуса. І, пэўна, забілі б усіх, калі б не “праклятыя” палякі. Скалацілі-такі канфедэрацію з ліцвінамі (хто не “в курсе” – менавіта “ліцвінамі” звалі нашых продкаў, а не “белымі русскімі”) ды пагналі “освободітелей” назад у Маскву. На цэлых трыста гадоў...  Дзякуй Сцяфану Баторыю. Далі яшчэ трохі пажыць беларусам не под апекай “старэйшаша брата”. Правільней – не под ярмом. Потым “освободітелі” прыйдуць – з новым царом. Падзеляць Рэч Паспалітую на кавалкі, і пачнецца для нашых продкаў новае жыццё – рабства. Не егіпецкае, не вавілонскіе. Маскоўскае.
А ведаеце, хто узарваў адзін з самых старажытных усходнеправаслаўных храмаў? Хто знішчыў святую Сафію Полацкую? Здагадваецеся? Правільна. Русскі цар, апошні Рурыкавіч – улюблёны расейскімі шавіністамі Пётар Першы. А перад гэтым ён “собственноручно” пазабіваў у храме его служыцеляў – за тое, што маліліся на роднай мове. Вось гэта братэрская любоў па-рассейску!
Ды нашто дак далёка хадзіць? Вунь свежы прыклад гэтай “любові”. Чарнобыль. Тысяча дзевяцьсот восемдзесят шосты год. Красавік. Выбух чацвёртата блока на Чарнобыльскай АЭС на тэррыторыі Украіны. І семьдзесят (!!!) працэнтаў ядзернага попелу апынулася на тэрыторыі Беларусі. Як? А вось як: у першыя дні аварыі доблестныя рассейскія лётчыкі па загаду Масквы асоджвалі ядзерныя аблокі на зямлю Беларусі. Каб не пусціць на “брацкую” рассейскую тэррыторыю. “Палівалі” йодідам срэбра. Які потым выпадаў чорным дажджом на Гомельскую, Магілёўскую вобласці. На галовы нашых матуль і дзетак.
За гэтую аперацыю маскоўскія “сокалы” атрымалі зоркі герояў. Малайцы! Сапраўды, трэба быць “героям”, каб бамабардараваць мірнае насельніцтва ядзернымі ападкамі. Аб чым думалі гэтая героі, асоджваюцы радыяктыўную смерць на голавы беларусаў? Што варушылася у іх галовах? Думаю, нічога. Ні аб чым яны не думалі. Партыя сказала: трэба. Яны адрапартавалі: есць! Жадаю толькі аднаго: каб гэтыя “героі” да сконца сваіх дзён чулі стогны паміраюцай  ад радыацыі беларускай дзяўчынкі, блізьняткі японскай “девочкі с журавліком”:

“Забі мяне, мама, не магу больш трываць!”

Да самай труны сваёй хай чуюць!
Цяперь нашы любыя “браты” будуюць нам, “братам малодшым” новы Чарнобыль. У запаветным краі – Астраўцы. Там, дзе адбыўся самы вялікі ў гісторыі Беларусі землятрус. Дзе некранутая веліч Браслаўскіх азёраў літаральна – у дзвух кроках. Рэактар ужо заказаны. На прадпрыемстве, на каторым з восемдзесят шостага году не выраблялася нічога! Катораму не давяраюць самі расіяне. Бо ўжо амаль трыдцаць год ні адна з Рассійскіх АЭС не заказвае там рэактары. Для беларусаў рэактар будуць рабіць менавіта там. У якасці эксперыменту. Не узарвецца – што ж, цудоўны пачатак. Можа, і сабе паставім. Ну, а калі будзе “как обычно”, что ж – “не наші проблемы”... Не забыць падзякаваць за такую дапамогу. Дзякуй, маскаль! Век не забуду!
Ўсё помнім, за ўсё адзячым.
За танную нафту і газ, якія разбэшчваюць, губяць нашу эканоміку. Па подтрымку “калгаснага фюрэра”, што на пару з маскалямі душыць свой народ. За зневагу да нашай незалежнасці. За каланіяльнае “Белоруссія”. За вашу “братскую” любоў. 
Госпадзі, нічога не прашу – абарані нас ад гэтых “братоў”. Дай нам пажыць без іх “братэрскіх” абдымкаў. Божа, абарані Беларусь...