На Взлет! - just do it! 2

Борис Христович
КАНКРЭТЫКА

А) Адмена нічыіх. У футболе, як і ў любым іншым спаборніцтве, нічыіх ня можа быць у прынцыпе. Гэта нонсэнс. Прабіцьцё пенальці ўзамен пасьля заканчэньня асноўнага часу гульні для выяўленьня пераможцы.

В) Увядзеньне новай сыстэмы налічэньня ачкоў па выніках гульні:

- за перамогу ў асноўны час - 4 ачкі;
- за паразу ў асноўны час - 1 ачко;
- за перамогу па пенальці - 3 ачкі;
- за паразу па пенальці -2 ачкі.

С) Чэмпіянат складаецца з 3-х ліг, трактуемых як адно цэлае ў моц і на падставе генэтычнай еднасьці і самакаштоўнасьці футболу як такога (Чэмпіянат 42-х):

- элітная ліга - 16 каманд;
- падэлітная ліга - 14 каманд;
- ліга АВС - 12 каманд.

- Агульныя правілы функцыяваньня ліг аднолькавыя для ўсіх.
- Статус каманд і футбалістаў адвольны.
- Чэмпіянат праводзіцца ў два кругі па вядомай сыстэме "дома і ў гасьцях".
_ Падзел каманд у працэссе турніраў на лепшых і горшых забараняецца. Выяўленьне пераможцаў і аутсайдэраў - прамое для ўсіх каманд і адбываецца выключна паводле спартовага прынцыпу.
- Крытэрыі посьпеху ў Чэмпіянаце - індывідуальнае і каманднае майстэрства ў рамках існуючых Правілаў гульні. Крытэрый посьпеху самога Чэмпіянату - у прафэсійным і сумленным кіраваньні ім у імя самога беларускага футболу.
- Монапалізацыя права на ісьціну ў Чэмпіянаце і валюнтарызм у прыняцьці рашэньняў вакол яго забараняюцца. Толькі сам футбол ісьцінны - як гульня, як пазытыўная рэальнасьць. Усё астатняе суб'ектыўна.
- Практыка дэмакратызму, адкрытасьці, празрыстасьці і галоснасьці ў Чэмпіянаце вітаецца і замацоўваецца афіцыйна.

D) Штогадовая ратацыя каманд паміж лігамі, узятых паасобку, - як найбольшая і можа дасягаць у элітнай лізе 37,5% (6 каманд), у падэлітнай лізе 85,7% (12 каманд) і ў лізе АВС 75% (9 каманд).

Механізм ратацыі наступны.

- Апошнія тры каманды пакідаюць свае лігі аўтаматычна.
- Лепшыя тры каманды падэлітнай лігі і лігі АВС пераходзяць у вышэйшую лігу аўтаматычна.
- 13-я, 12-я і 11-я каманды элітнай лігі гуляюць тры стыкавыя (пераходныя) матчы з 4-й, 5-й і 6-й камандамі падэлітнай лігі. Паядынкі адбываюцца на нейтральным полі ў іншай для супернікаў вобласьці. Лепшыя тры каманды па набраных ачках застаюцца ў элітнай лізе ці пераходзяць у яе.
- Ліга АВС папаўняецца на наступны год трыма лепшымі камандамі з колаў масавага беларускага футболу.

Е) Акрамя ратацыі у межах Чэмпіянату ўводзіцца абаязковы механізм выставачных матчаў для пэўных каманд. А іменна:

- 10-я і 9-я каманды элітнай лігі гуляюць два стыкавыя матчы з 7-й і 8-й камандамі падэлітнай лігі на палёх супернікаў. Лепшыя па набраных ачках дзьве каманды гуляюць на нейтральным полі рашаючы матч за Кубак Выкліку і Прэстыжу. Камандзе-пераможцы даюцца значная грашовая прэмія і іншыя прэфэрэнцыі.

- 7-я, 8-Я і 9-я каманды лігі АВС фармуюць зборную каманду для гульні супраць 8-й каманды элітнай лігі на прыз Майстроў. Камандзе-пераможцы - значную грашовую прэмію і іншыя прэфэрэнцыі.

Заўвага. Новыя Палажэньні аніяк не не закранаюць Правілы самой гульні, рэгуляцыя якіх зьяўляецца выключным правам і строгай прерагатывай толькі УЕФА.

(Працяг будзе)