Беларусь

Дмитрий Куратник
Дзяржава наша вельмі маладая,
Самастойна мы жывем не шмат гадоў.
І зараз наша місія святая
Прадоўжыць справу нашых доблесных бацькоў.

Якія працавалі на радзіму,
Стваралі яе моц і прыгажосць.
І нават ў цяжкую ваенную гадзіну
Ім бараніць яе ад ворагаў прыйшлось.

Няхай няпроста нам наперад рух даецца,
І розных цяжкасцей мы церпім вельмі шмат.
Нам доўгі шлях яшчэ адолець давядзецца,
І нас наперадзе чакае добры час.