Спявай мне, Лондан восеньски... -перевод на белору

Тамара Кошевая
Барамунда. НАПОЙ МНЕ, ЛОНДОН...


Спявай мне, Лондан восеньскі, як мокрымі начамі
Дамы твае пыхатыя, навіслыя над стрытамі,
Глядзяць падслепаватымі жаўтушнымі вачыма
На панадворкі цёмныя, газонамі пакрытыя.

Спявай мне, Лондан восеньскі, канцону адзіноты
Аб тым, як вянуць ісціны за роздумамі нейкімі,
И як імкнецца сэрцайка да чысціні і цноты,
Пра вочы прыгажуніны за стуленымі вейкамі.

А ведаеш, мой Лондане, не лей балады сумныя,
Дажджамі  мары бітыя і так даўно прастуджаны.
У пацалункі верыць бы ды ў абяцанні вусныя –
Без шлюбу перад Госпадам, але табе я суджаны ...

І косіць пад павекамі мой “виндоў” скрозь прагалінкі
На гардэн непрыкаяны ... ды на чужыя спаленькі.