Акно

Беларуски Куток
Акно
Кацярына Глухоуская

Я малюю тваімі рукамі
За акном нашым яблычны квет,
Як пад сонцам кашуля сьцякае,
Як яе сьвежы вецер ірве.
За акном алыча сыпле водар,
Зьзяе белы пялёстак пчалой.
І зь нябёсаў - мядовыя соты
Над садовай маёй галавой.
Расструнілася неба на гукі:
Ціхі вецер, залівісты сьмех.
І твае незабыўныя рукі,
І ад яблынькі першы пабег.