Мае казки жыцця

Вика Мигуля
Примерно год назад я увлеклась творчеством белорусского классика Якуба Коласа. Мне понравился его сборник "Казкі жыцця" - философские сказки, адресованные и детям, и взрослым. А потом мне захотелось написать нечто своё наподобие "Казак жыцця", конечно, на белорусском языке. Получилось пять сказочных миниатюр...

Ахвяра прыгажосці

Аднойчы Бусел прынёс з выраю цудоўную і незвычайную расліну і падарыў яе Зайцу, свайму добраму сябру. Заяц і яго сястра вельмі ўзрадваліся падарунку, бо тая паўднёвая расліна мела вельмі прыгожыя кветкі: па краях – маленькія, жоўтага, сіняга або чырвонага колеру, а ў сярэдзіне зіхацела і пералівалася ўсімі колерамі вясёлкі велізарная кветка. Сапраўды, такой прыгажосці ніколі не бачылі не толькі Зайцы, але і іншыя жыхары лесу.
  - Каб гэта расліна квітнела ў вас увесь год, трэба тры разы на працягу дня паліваць яе падсоленай вадой, - павучаў Зайцоў Бусел. – А яшчэ яна любіць далікатную музыку. Я бачу, у вас ёсць піяніна, таму даю параду кожны дзень граць на ім каля трох гадзін дзеля прыгажосці кветак.
Зайцы згадзіліся і з таго ж дня пачалі выконваць умовы. Але ў асноўным даглядаў за цудоўнай кветкай Заяц. Менавіта ён паліваў яе і нават граў на піяніна. Трэба заўважыць, што Заяц ніколі не любіў музычныя інструменты, да і само гранне адымала ў яго шмат часу. Але ён ахвяраваў сваім часам толькі каб кветкі падымаліся даўжэй, а ў іх з сястроў норцы заўсёды жыла прыгажосць. Вядома, Заяц не забываў падсольваць ваду і тры разы ў дзень, як раіў Бусел, паліваць ёй расліну.
Сястра Зайца амаль нічым яму не дапамагала, а толькі папракала тым, што брат дрэнна грае на піяніна і дадавала, што яна змагла б даглядаць за кветкай у шмат разоў лепш. Заяц стараўся не звяртаць увагі на сестрыны падколкі. “Нічога, - думаў ён, - затое цудоўная кветка расце больш для мяне, чым для сястры. І ці шкада мне дзвюх-трох гадзін, калі я магу любавацца прыгажосцю ўсе дваццаць чатыры гадзіны ў суткі?” Да таго ж, Зайцу здавалася, што, калі ён наігрывае гамы, самая вялікая кветка зіхаціць ярчэй.
Так яны жылі каля месяцу. І раптам сям’ю Зайцоў запрасілі ў госці іх сваякі з суседняга лесу. Ад’ехаць трэба было на тыдзень, таму паўстало пытанне: на каго пакінуць расліну? Узяць з сабой было немагчыма, бо яна вельмі вялікая і цяжкая, пакінуць адну – зараз жа зявяне, а нікому са сваіх суседзяў Зайцы не рашаліся даверыць такі каштоўны Буслаў падарунак.
- Паязджай ты, а я застануся тут! – вырашыла Зайчыха. – Вось паглядзіш, што са мною кветкі яшчэ больш закрасуюць.
Заяц згадзіўся. Яму не хацелася пакідаць прыгожую кветку, але сварыцца з сястрой ён жадаў яшчэ менш. Як толькі Заяц ад’ехаў, Зайчыха села за піяніна. Яна грала добрыя мелодыі па шэсць-сем гадзін у сваё задавальненне і гаварыла з раслінай:
- Ой, кветачкі мае, я, мабыць, вельмі ціха граю, і вам нічога не чутна! – Пачынала грамчэй. – Цяпер я ўжо вельмі громка, залішні шум таксама перашкодзіць такой далікатнай кветцы, - Зноў іграла цішэй. – Якая я дрэнная! Ужо чацвёртую гадзіну граю табе адну і тую ж кампазіцыю! Пэўна, яна цябе даўно надакучыла. Пачну другую.
Так у вясёлым гранне і балбатне прайшоў тыдзень, але за гэты час Зайчыха не ўспомніла, што кветку трэба ж яшчэ паліваць! Не абы як, а тры разы ў дзень, ды падсоленай вадой!
Таму калі Заяц вярнуўся ад сваякоў, ён убачыў завялую кветку, заняпалую прыгажосць.
        - Што ж ты нарабіла! – амаль не плачучы звярнуўся ён да сястры.
        - Сама не ведаю, у чым справа! – адказала тая. – Цэлымі суткамі грала на піяніна, а расліна ўсё роўна загінула. Гэта Бусел нас ашукаў! Ён ва ўсім вінават!
Пазвалі Бусла. Выслухаўшы нараканні абодвух, ён сказаў так:
        - Калі дзеля прыгажосці чымсьці ахвяруеш так, як ты, Заяц, ахвяраваў сваім вольным часам і асабістымі інтарэсамі, яна цябе шчодра адплоціць. Але калі ахвяруеш бяздумна і бессэнсоўна, такая ахвяра не ўспрымаецца і можа толькі давесці да бяды!


Ганарлівая прыгажосць

       Невядома, як трапіла ў просты сялянскі садзік насенне Чырвонай Ружы, каралевы кветак. І вось сярод Рамонкаў, Васількоў і Маргарытак вырасла Ружа-прыгажуня. Яна была больш за ўсіх, ярчэй за ўсіх, прыгажэй і ганарлівей іншых кветак.
       Дзень, калі бутон Ружы раскрыўся і яна прадэманстравала ўсім свой міленькі пунсовы твар, стаў найняшчаснейшым дзеля іншых кветак, здаўна красаваўшых у садочку. Цяпер Сонейка размаўляла толькі з ёй, абыходзячы астатніх, на прыгажуню зляталіся пчолы і матылі, камарыкі і стракозы. У Ружы адразу стала шмат сяброў. Але ці можна назвць аднсіны памж імі сяброўствам?
       - Ах, якая ты прыгожая! – у адзін голас гаварылі быстракрылыя матылі.
       - Вядома, я вельмі прыгожая! – адказвала ім Чырвоная Ружа.
       - У цябе найсмачнейшы нектар! – захапляліся пчолы.
       - Ну не гэтым жа садовым абарванцам, рамонкам і васількам, мець смачны нектар!
       - Твае пялёсткі – самыя пяшчотныя ў свеце! – пеў Ветрык.
       - Таму я і Каралева! – смеючыся казала Ружа.
З іншымі кветкамі, якія раслі ў садзе, яна паводзіла сябе, быццам была іх уладаркай.
- Я ў шмат разоў прыгажэй за вас усіх разам! – аднойчы з пыхаю і знявагаю ў голасе сказала Ружа простым кветкам. – Таму мне патрэбна больш сонца, больш вады і больш сокаў зямлі.
З таго самага дня Чырвоная Ружа адбірала ў астстніх сонечнае святло і цеплыню, засланяючы сабой Рамонкі і Васількі. Сваімі каранямі прыгажуня цягнула шмат вады, усе самыя карысныя рэчыва з зямлі таксама даставаліся толькі ёй. Іншыя кветкі пачалі вянуць, апускаць свае галоўкі, у той час як Ружа ўсё больш расла і прыгажэла.
Заняпаў увесь сад. Пчолы і матылі цяпер не ляцелі да садовых кветак – толькі да ганарлівай Ружы.
Але аднойчы дзяўчына, дом якой знаходзіўся побач з садам, заўважыла каралеву кветак. “Якая вялікая кветка! Які яркі ў яе колер! – падумала дзяўчына. – Вядома, яна вельмі ўпрыгожыць мой пакой. Ні ў адной з маіх сябровак не расце такая прыгожая кветка – усе будуць зайздросціць мне белай зайздрасцю, калі зазірнуць у пакой!”
Унаступную ранцу, перад узыходам Сонца, дзяўчына выйшла ў сад і нажніцамі зрэзала Ружу-прыгажуню. У гэты дзень кветка прачнулася стоячы на акне ў невялічкай вазачцы.
Раптам у сад прыляцелі матылі і пчолы, каб павітацца са сваёй прыяцелькай. Даведаўшыся ад голуба пра гібель прыгажуні, яны пачалі наракаць на дзяўчыну.
- Якая яна жорсткая! – завохкалі матылі. – Узяла і бязлітасна знічтожыла нашу мілую сяброўку!
  - Не, яна проста дурная! – адказалі пчолы. – Бо пазбавіла ас такога смачнага нектару.
Іх размову пачуў мудру крумкач.
- Вы няправільна гаварыце, - сказаў ён насякомым. – Тая дзяўчына зусім не дурная і не жорсткая. Яна згубіла адну, няхай самую прыгожую, кветку, але выратавала ўсіх астатніх. Паглядзіце: яны зноў падымаюць свае галоўкі, бо ўжо няма каму іх прыгнятаць. Ляціце зараз жа да іх – вы ім патрэбны для жыцця!
Узышло Сонца. Зірнуўшы на сад, яно заўважыла, што чагосьці там не хапае. Але чаго? Сонца нават і не ўспомніла. Сапраўды, у яго шмат спраў і хіба ёсць час, каб думаць пра такую дробязь як Чырвоная Ружа?


Насенне Дзьмухаўца

Па ўсяму бачна, што ў прыродзе пануе жаркі пачатак ліпеня. Сонца заўсёды стаіць высока-высока ў небе. Дзень у два-тры разы даўжэй за ноч. Кветкі на лузе зіхацяць усімі колерамі вясёлкі, а вакол іх кружацца чародкі матылёў, мух і пчол, трашчаць стракозы. Птушкі пяюць адна лепш за другую, нібыта на спаборніцтве. Звяры, асабліва маленькія, куляюцца, бегаюць навыперадкі, бесклапотна праводзячы час. Адным словам, і ў лесе, і ў поле, і на лузе, і ў рэчцы ці возеры усё жывое спраўляе ліпеньскае свята – свята лета, цяпла і дастатка ў ежы.
Старому дзьмухаўцу не да свята: яму трэба адправіць сваё насенне ў доўгае падарожжа, каб тое, выбраўшы для сябе кавалачак зямлі, прарасло на ім, а потым дало сваё насенне. Такім чынам род Дзьмухаўцоў не мог прырвацца і знікнуць з твару зямлі.
Маладое насенне ўжо дамаўлялася з Ветрам-гарэзам, каб той дапамог ім адляцець як мага далей ад роднага луга і заснаваць новы, абсаджаны дзьмухаўцамі. Толькі адно зернейка не вяло перамовы з Ветрам.
- Эй ты, баязлівец! – кпілі з яго браты. – Чаму не размаўляеш з Ветрам? Ён жа пакрыўдзіцца і не дапаможа цябе!
- Я не хачу нікуды ляцець. Тут застануся, побач з бацькам, - ціха, але цвёрда адказвала зернейка.
Нарэшце надышоў дзень, калі насенню неабходна было пакідаць старого Дзьмухаўца. Падзьмуў Вецер, і ўсе зернейкі сарваліся са свайго месца і паляцелі. Засталося толькі адно, самае баязлівае. Яно ўпала пад ліст вялікага Дзьмухаўца і не прарасло: яму перашкаджалі карані і лісце бацькі.
Астатніх Вецер нёс цераз поле. Раптам тры зернейка ўбачылі кавалак зямлі, дзе не расло ні адной кветкі.
- Вецер, апусці нас сюды! – папрасілі яны. – Тут мы заснуем палянку Дзьмухаўцоў.
Вецер выканаў іх просьбу. Іншыя рухалі далей. Вось ужо родная зямля засталася ззаду. Нечакана некалькі зярнят пасварыліся з Ветрам, і той збросіў іх у незнаёмую рэку.
Яшчэ сем зярнят пажадалі апусціцца на незнаёмую глебу, дзе нават трава не расла. Потым яны зразумелі, што тая глеба даўным-даўно перасохла і на ёй ужо нічога не можа расці – усё жывое гіне без вады. Але было позна нешта выправіць.
Некаторых з насення Дзьмухаўца па дарозе з’елі невядомыя птушкі. Іншыя трапілі на дрэва ды так і не змаглі апусціцца на зямлю. Два ці тры зерня аказаліся на камянях.
А свайго лепшага сябра Вецер занёс высока-высока на скалу, жадаўчы здзівіць яго незвычайнымі краявідамі. Але, сам таго не ведаўчы, ён пашкодзіў сябру: зернейка было здзіўлена, але з яго таксама не вырас Дзьмухавец, бо на скале стаяла марознае надвор’е.
У канцы падарожжа Дзьмухаўцовага насення толькі тры зярняткі перераслі ў кветку – менавіта тыя, што апусціліся на роднай зямлі. Потым гэтыя кветкі загадалі свайму насенню не дамаўляцца з Ветрам пра далёкае падарожжа, а заставацца ў межах сваёй палянцы, не хаваючыся за лісце бацькоў. Цяпер на той палянцы зіхаціць незлічоная колькасць дзьмухаўцоў, радуючы ўсіх, асабліва дзяцей, сваёй весялосцю.


Пчалінае шчасце

У канцы мая з’явілася на свет маленькая Пчолка. На першы погляд зусім звычайная пчолка, у жоўтую і чорную палоску. Але яе маці была Каралевай Пчол, таму маленькая Пчолка падумала, што яна цяпер прынцэса і што ёй не трэба нічога рабіць, таму што ў яе шмат слуг.
На самой жа справе Каралева нарадзіла ўсіх пчол у вуллі – такі быў яе абавязак. Абавязкам іншых жыхароў вулля было прыносіць мёд, будаваць новыя соты, даглядаць Каралеву і зусім маленькіх пчол.
Але Пчолка не разумела гэта, і калі яе ўпершыню паслалі на луг дзеля збору нектару, то яна толькі паласавалася смачным нектарам, палятала па лузе ў сваё задавальненне і ні з чым вярнулася ў вулей.
Калі самая старая Пчала пажурула свавольніцу, тая ў адказ заявіла, што яна прынцэса, таму не абавязана штосьці рабіць. Астатнія пчолы толькі пасмяяліся з яе. Пакрыўдзілася на іх Пчолка і пакінула вулей.
- Не хачу быць пчалой! – голасна заявіла яна. – Надта жыццё ў іх цяжкае. Стану лепш як мураш.
Пчолка наблізілася да мурашніка. Здалёк яна думала, што мурашкі гуляюць адзін з адным у нейкую цікавую гульню. Але бліжэй яна заўважыла, што ўсе яны плённа працуюць, перацягваючы ці цяжкія галінкі, ці не менш цяжкіх вусеняў дзеля ежы.
- Чаго ты тут стаіш? Дапамагай нам, калі прыйшла! – загадаў адзін з мурашоў.
Пчолцы зусім не хацелася працаваць, і яна хутка пакінула мурашнік. Аказалася, што лёс мурашоў ледзь не горшы за лёс пчол.
Тады Пчолка паляцела да Бярозкі, якая змясцілася непадалёк, і пачала скардзіцца на сваё горкае жыццё.
- А цябе, Бяроза, добра: стаіш тут, нікаго не чапаеш, і табе ніхто не чапае, - пад канец вырашыла маленькая Пчолка.
- Ты вельмі памыляешся! – адказала Бяроза. – Я штодзён вяду барацьбу за жыццё з ветрам, які няшчадна хіліць мяне да зямлі, з градам, што б’е па майму лісцю, з птушкамі, якія дзяўбуць маё насенне-завушніцы і з жорсткімі або глупымі дзецьмі, якія падчас бязлітасна ламаюць мае галінкі. І я амаль ніяк не магу абараніць сябе, бо ў мяне няма кіпцюроў і зубоў, я не магу нікуды ўцячы, нават джала, якое ёсць у цябе, я не маю. Застаецца толькі спадзявацца на ўдачу.
Задумалася Пчолка і зразумела, што дрэвам таксама жыць нялёгка. Але ёй кінуліся ў вочы вясёлыя гульні яркіх матылёў з камарамі. Пчолка падляцела да іх.
- От як добра вам, матылі: і прыгожыя вы, і вясёлыя, а галоўнае, што працаваць вас не прымушаюць! – пазайздросціла яна.
- Тут ты маеш радыю, - адказалі матылі. – Але мы жывем толькі тры дні і толькі такі кароткі час мы можам цешыцца жыццём.
- Тыды камарам лепей. Вы жывяце значна больш.
- Нажаль, мы жывем галаднавата, - сказалі камары. – Бо п’ем толькі кроў чалавека, а людзі не хацяць дзяліцца з камарамі нават кропляй крыві і адразу нас забіваюць. Таму наш лёс нельга назваць лёгкім.
Здзівілася Пчолка і рушыла далей. Ёй усё ж такі хацелася знайсці самага шчаслівага. Раптам яна заляцела ў сад і пачула размову двух суседзяў.
- Ну і добры ты мне мёд прынёс у мінулым тыдні! – казаў адзін.
- Яго даюць пчолы вон з таго вулля, - І другі паказаў рукой на знаёмы для Пчолкі вулей, бо менавіта там яна нарадзілася.
Пчолцы адначасова стала радасна і сумна. Радасна таму, што хвалілі яе сваякоў, а сумна, таму што пахвала не адносілася да яе. Яна ж пакуль не прынесла ў вулей ні кроплі мёду!
Маленькая Пчолка паляцела дадому, папрасіла прабачэння ў родных і паабяцала заўсёды добра працаваць, каб людзі хвалілі за смачны мёд і яе.


Бацькоўская любоў

У сям’і Мядзведзяў адбылася сварка. Медзведзяня Таптыжка прыйшоў дадому вельмі пазна і ў бруднай вопратцы, чым маці Мядзведзіца была вельмі незадаволена. А бацька лаяў Таптыжку за тое, што той даволі часта непакоіць маці дрэннымі паводзінамі. “Яны мяне зусім не любяць!” – перад сном думала пакрыўджанае Медзведзяня.
Ва сне Таптыжка ўбачыў мудрага Крумкача, які гаварыў яму наступнае:
- На працягу заўтрашняга дня цябе будуць бачыць і чуць толькі тыя, кау ты сапраўды патрэбны такім, які ты ёсць! Для іншых ты будзеш нябачны.
Прачнуўся маленькі Мядзведзь, як заўсёды, ад ласкавага матулінага голасу.
- Прачынайся, міленькі сынок! – усміхаючыся казала яна.
“Значыць, тое што гаварыў Кркмкач, толькі дзівосны сон! – вырашыў Таптыжка. – Бо сваім бацькам я патрэбны не заўсёды, а толькі калі паслухмяны” Перад тым як пайсці ў школу, Медзведзяня з’еў некалькі бутэрбродаў з мёдам, з любоўю прыгатаваных матуляй.
- Сынок, еш хутчэй, бо спазнішся ў школу! – напомніў бацька Мядзведзь. “І ён мяне бачыць, як гэта не дзіўна!” – падумаў Таптыжка.
Але калі Медзведзяня выйшаў на вуліцу, то тры старыя вавёркі, якія кожны дзень сядзелі на тоўстай яловай галінцы і заўсёды называлі Таптыжку дурасліўцам або гарэзам, на гэты раз прамаўчалі, быццам не заўважылі яго. Той нават узрадваўся такой змене настроя вавёрак і без асаблівага клопату дайшоў да лясной школы.
У класе Таптыжка заўважыў свайго прыяцеля Лісяня і павітаўся з ім. Але той нічога не адказаў.
- Прывітанне, Лісяня! – грамчэй сказаў здзіўлены Медзведзяня, аднак сябар і вухам не павёў, як бы не чуў прывітання.
Тут у галаву Таптыжкі прабралася здагадка аб тым, што яго сённяшні сон пачаў рэалізавацца. Але яе развеяў Бабёр, лепшы сябар Медзведзяніці, які, увашоўшы ў клас, адразу голасна прывітаў яго. Лісяня і іншыя вельмі здзівіліся такому ўчынку.
- Мы ведаем, што ты жартаўнік, - з усмешкай сказала Зайка-выдатніца. – Але вітацца з тым, каго зараз тут няма – гэта больш нагадвае псіхічную хваробу.
- Ну, цяпер ты жартуеш! – амаль пакрыўдзіўся Бабёр. – Таптыжка стаіць побач са мной. Паглядзі ўважліва!
- Да! Вось ён я! – паспрабаваў ускрыкнуць Медзведзяня, але ніякай рэакцыі не адбылося.
- Бабёр, сёння ты праўда хворы. Або хочаш прагуляць урокі? – хітра падміргнуў Лісяня.
- Вядома! Пойдзе разам з Таптыжкам, які спецыяльна не з’явіўся, на рэчку! – дакорліва паківаў галавой Вожык.
Раззлаваны Бабёр ніяк не мог зразумець, у чым справа.
- Вы ўсе раней дамовіліся аб тым, як пакпіць з мяне! – закрычаў ён.
Невядома, што б учыніў Бабёр, які меў задзірысты нораў, але тут у клас увашла Сава-настаўніца. Яна строга зірнула на насупленных вучняў, потым села за стол і пачала вызначаць адсутных.
- А куды падзеўся наш гарэза і балбатун Таптыжка? – здзіўлена спытала яна.
- Пайшоў гуляць на рэчку! – з’едліва ўсміхнуўся Вожык.
“Вось як дам табе па галаве – скажаш, куды я гуляць пайшоў!” – падумаў Таптыжка і замахнуўся на Вожыка. Але той не пачуў удару, затое Медзведзяня аж заенчыў, напароўшыся на Вожыкавы калючкі.
- Да вось ён толькі што цябе па галаве трэснуў! – не вытрымаў Бабёр, які сярод аднакласнікаў ужо адчуваў сябе дурнем.
- Глядзі, каб цябе самаго не трэснулі! – хіхікнуў Лісяня. – Можа, тады ты перастанеш малоць лухту.
Уканцы спрэчкі Бабра з усім класам і настаўніцай, сябар Таптыжкі не вытрымаў.
- Добра! – прабубніў ён. – Няхай Медзведзяня тут няма! Цяпер ваш кепскі жарт атрымаўся?
Зайка ўважліва паглядзела на яго і сур’ёзна прамовіда:
- Твой недарэчны жарт таксама не атрымаўся.
Як толькі сябар сказаў, што Таптыжкі ў класе няма, ён сапраўды знік з яго вачэй. Абражаны Бабёр на працягу астатняга школьнага дня не казаў ні слова.
А Медзведзяня, пакрыўджаны да глыбіні душы, вярнуўся дадому ў вельмі кепскім настроі.
- Што з табой, Таптыжка? – здзівіўся Мядзведзь-тата.
- Ці не захварэў ты, сыночак? – затурбавалася маці.
- Не…нічога… - ледзь утрымаўся ад плачу Медзведзяня.
- Я думаю, што зараз цябе патрэбны добры сон! – вырашылы Мядзведзіца. – Ідзі кладзіся спаць, Таптыжка!
Ён паслухаўся маці. Ва сне Медзведзяняці зноў убачыў Крумкача-чараўніка.
- Для чаго вы так зрабілі сёння? – скрозь слёзы спытаў яго Таптыжка. – Я зразумеў, што амаль нікому не патрэбны, што не патрэбны сваім “сябрам”!
- Нельга быць такім катэгарычным, - разважліва адказаў Крумкач. = Калі ты заўтра прыйдзеш у школу, усе толькі пасмяюцца з недарэчнага выпадка, бо яны не павінны ведаць праўды!
- Я нікому не патрэбны, акрамя сваіх бацькоў! – мацней заплакаў Таптыжка.
- Не трэба так турбавацца! – папрасіў Крумкач-чараўнік. – У тваім жыцці будуць яшчэ больш цяжкія турботы і клопаты! Але помні адно: у дзяцінстве, юнацтве і, хутчэй за ўсё, у дарослым узросце, цябе будзе лягчэй іх пераадольваць, таму што побач з табой будуць твае бацькі, іх вельмі значная, няхай маральная, падтрымка і бязмежная любоў да свайго дзіцяці!