Тараканы - 13

Анатоль Кудласевич
13
“Дзеці вайны” — амаль усеахопная характарыстыка  пакалення, якому належаў Іван Фаміч. На божы свет яму выпала з’явіццаў Заходняй Беларусі акурат за тыдзень да пачатку Другой сусветнай, 26 жніўня 1939 года. Не помніў ён, як збеглі палякі, месца якіх занялі бальшавікі, а праз нейкі час самі саступілі  занятае месца немцам, не помніў, як прыйшлі з лесу барадатыя дзядзькі  і забралі з сабой бацьку, маўляў, ваеннаабавязаны — будзеш  ваяваць у партызанскім атрадзе. Менавіта за сувязь з партызанскім атрадам маці разам з астатнімі жыхарамі вёскі і спалілі фашысты, паліцаі ці можа наватпераапранутыя энкэвэдэшнікі… З роспаведу аднаго франтавіка-паэта было і такое:
— Адразу пасля перамогі здарыўся выпадак, — расказваў ён, — сядзелі, ужо і не понмю, дзе канкрэтна, недзе ў ваколіцах Берліна на чыгуначнай станцыі. Салдаты выявілі цыстэрну са спіртам. І давай цягаць, хто біклажкамі, хто кацялкамі, а хто вёдрамі… Пад вечар адзін баец так ужраўся, што саслізнуў усярэдзіну і ўтапіўся ў тым спірце. Не згідзіліся нават, адпіхнуць тулава і чэрпаюць, покі начальства не ўгледзела. Нат не выцягвалі яго, але не пра гэта размова. Ну і мы афіцэры, пакуль тылавікі не расчухаліся, запас зрабілі. Сядзім за перамогу чарку бярэм з адным  маёрам. Чарка за чаркай, пайшла размова. Мне чамусьці кінулася ў знакі, апрануты ён быў увесь, як з іголачкі. “І дзе такое абмундзіраванне выдаюць?” — пытаюся. Табе такога не дадуць, адказвае. За п’янкай, вядома, якая размова: хто дзе служыў, у якіх аперацыях удзельнічаў? Языкі развязаліся, але доўга ёнадмоўчваўся на маё пытанне, а потым і кажа: “Я камандаваў спецпадраздзяленнем”. Што за спецпадраздзяленне,цікаўлюся? Разведка, дыверсійная група? Ды не… Не хацеў прызнавацца, а я ўсё падліваю ў алюміневую кружку вадкасць, якая язык развязвае. Расказаў нарэшце. У глыбокі нямецкі тыл пад відам эсэсаўцаў закідваліся пераапранутыя энкэвэдэшнікі, задача якіх — спальваць мірныя вёскі, каб вымусіць жыхароў цэлымі паселішчамі ўлівацца ў агульны партызанскі рух. Вось ён, як аказалася, і камандаваў такім падраздзяленнем. Умоман працверазеў я, падумаўшы, можа ён і спаліў маю вёску? Зыйдзі, кажу, з маіх вачэй, далей ад граху…
Так што было і такое: днём арудавалі немцы з паліцаямі, а ноччу — партызаны і ўсялякія іншыя бандыты.
У дзіцячую памяць урэзалася, як грамыхаў фронт праз Заходнюю Беларусь, як, заціхаючы кананадай, пакаціўся далей, уцягнуўшы ў вогненную віхуру адзінага роднага чалавека на зямлі — бацьку. Так і загінуў дзесьці пад Будапештам. Але не застаўся Ванёк сіратою. Знайшліся добрыя людзі: падабралі, далі прытулак і чалавечае цяпло. Ды ўсёж прыёмны сын не стане бліжэй за родных, асабліва калісваіх дзяцей няма чым карміць. Аддалі прыёмныябацькі Ваню ў Сувораўскае вучылішча, яшчэ сталінскага пасляваеннага прызыву, дзе вучыліся дзеці, бацькі якіх загінулі на франтах. Для такіх дзяцей Савецкі Саюз замяніў і бацьку, і маці. Помніў курсант Выпадковец як да іх у вучылішча прыязджаў сам Генералісімус, нешта доўга гаварыў сувораўцам, але тады яны мала што зразумелі. Англійскія шакаладкі і халва, падарункі Сталіна, запомніліся лепш. Пасля заканчэння Сувораўскага паступіў у агульнавайскавое, а затым і Акадэмію пры Генеральным штабе скончыў. Праўда генеральскія пагоны ды штаны з чырвонымі лампасамі не прышлося яму доўга насіць. Развал Савецкага Саюза, вывад войскаў з Германіі і іншых краін Усходняга блока, падзел савецкай маёмасці і парад суверэнітэтаў застаў Івана Фаміча знянацку. Аказаўся непадрыхтаваным да такіх радыкальных перамен. Падаў у адстаўку.Лічыў, што прысягаў на вернасць Савецкай дзяржаве, а калі дзяржавы няма, то і ён вызвалены ад якіх бы то ні было абавязкаў. Абараняць новыя парадкі не было ніякага жадання.
Два гады бадзяўся без працы. Спрабаваў разабрацца ў тым, што адбываецца, накінуўся на розныя кніжкі і падручнікі, заняўся самаадукацыяй, вучыў тое, што не выкладалі ў Акадэміі генеральнага штаба. Перачытаў і перагартаў гурбы кніг, але так і не знайшоў адказаў на пытанні. Нейкі час выкладаў у Палітэхнічным Універсітэце паліталогію і гісторыю, пасля — геапалітыку.
Яго жонка Валянціна, філолаг па адкуцыі, праблемы мужа ўспрыняла зразуменнем: не можа чалавекпераступіць праз сябе — што ў гэтым дрэннага?
— Я прысягу даваў! На вернасць савецкаму народу. Зараз такога народа няма. Каму служыць? Гэтым выскачкам, што катэдджы сабе адбудоўваюць? Не дачакаюцца. Мужчыны двойчы не прысягаюць. Хіба толькі абновіцца СССР у былых межах,але такое наўрад цітакое магчыма.
Аднаго не мог уцяміць Іван Фаміч: як магло здарыцца, што джяржава-пераможца, авангард прагрэсіўнага чалавецтва, абрушылася ў адзін момант. Армейскія чыны ганарыліся разгалінаванымі структурамі КДБ, знешняй разведкай і контразведкай. Што тут казаць, калі ў кожнай вайсковай часці шнырыў які-небудзь асабіст (капітан ці маёр) перад якім выцягваліся ў струнку палкоўнікі ды генералы. Ніхто і пальцам не паварушыў, каб выправіць становішча. Няйначай, прагніла сярэдзіна! Раней была стабільнасць, упэўненнасць у заўтрашнім дні: агульная і бясплатная адукацыя, медыцынская дапамога, сацыяльная абароненасць — няўжо такое не варта было абараняць? Чамуніхто не стаў абараняць сацыяльных заваёў? Ну, скажам, народне зразумеў, адразу не ўцяміў, што адбываецца, а калі раскумекаў — было позна. Але тыя, каму па абавязку службы належала абараняць асновы грамадства: куды глядзелі і чым займаліся? Усе гэтыя асабісты, кэдэбісты са сваімі “сэксотамі”, разведчыкі і контразведчыкі? Няўжо нічога нельга было супрацьпаставіць? А можа, жахаўся такіх думак Іван Фаміч, яны самі і паспрыялі таму, каб у момант усё абрушылася?Захацелася жыць як там, куды засылалі сваіх агентаў. Армія засталася ўбаку, але перамены закранулі яе ў першую чаргу. Войскі вучыліся супрацьстаяць знешняму ворагу, а пра ўнутраннага, які сядзіць у кожным чалавеку, забыліся. Забыліся пра самога чалавека. Ён не шрубка ў сістэме, а цалкам аўтаномны, вольны ў сваіх дзеяннях і застаецца свабодным пры любых умовах, сістэмах і ідэялогіях, калі ён сапраўдны. Многія меркавалі, што сістэма спрацавана на вякі, забыліся ў дробнай мітусні: чалавек не камень, мохам не абрастае, і не ляжыць гадамі без зрухаў — штосьці цярпліва пераносіў да ўчарашняга дня, а сёння — цярпенне лопнула, і ён выйшаў на плошчу крушыць усё запар, наводзіць парадак так, як яго разумее. Яму ўсё збрыдзела да нудоты. І чалавек бярэ сякеру і кідаецца на танкі ці ракеты, каб адстаяць свае ідэалы, ахвяруюе самым каштоўным, жыццём. Існуе Нешта, што значна пераўзыходзіць па вартасці будзённае жыццё. Воьс гэтае “нешта” атэістычная ідэалогія і прагледзела.
І думаў у такія хвіліны Выпадковец, залішне ўпэўненымі былі гэтыя асабісты і кэдэбісты. Прагледзелі галоўнае: Чалавека! Кучка прайдзісветаў разваліла магутную дзяржаву. На яго думку, можна было пазбегнуць краху, перастрахавацца проста і надзейна. Як цяпер разабрацца ў хітраспляценнях палітыкі, у рыначнай, дзяржаўнай і ценявой эканоміцы? Столькі ўсяго зверглі на галавы людзям. Каму верыць? А салдат запаса ў такіх умовах чамусьці ўспамінае свайго камбата, толькі яму і паверыў бы. Салдат прысягу даваў і яго, як афіцэрскі склад арміі, ніхто не прымушаў прысягаць новаму ураду і новаўтвораным краінам. Каму прысягнулі б сёння, яго саслужыўцы: Гананайка, Кухарчук, Саркісян, Ахметаў, Рзаеў,  Сулейманаў, Пронаў, Косараў, Баранаў, Гусейнаў, Газыеў, Квардакоў, Казлоў, Чабатароў, Саідаў, Тахіраў, Тарасвас, Біндэр, Мешалкін, Бярозка,  Шклярык, Шэлехаў, Штэйн, Запевалаў, Чарных, Латкоў, Гаджыеў, Сэрманс, Аліеў, Белы, Дорашаў, Улін, Сенькоў, Ланкін, Трушко, Федарэнка, Бухалкін, Беляеў, Ахматаў, Сыс, Базарбаеў, Бабаеў, Пазнякевіч, Трушко, Селезнёў, Сенькоў, Парэмскі… І сотні іншых, з кім за дзесяткі гадоў службы хлябнуў ліха — каму яны прысягнулі б? Дзеля якіх ідэалаў і за кім пайшлі б на смяротны бой? Ён помніць усіх паімённа і па прозвішчах, помніць, калі быў іхнім камбатам і яны ласкава называлі яго “бацяня”.  Ён вадзіў іх у атаку пад Кандагарам, сваімі  грудзямі, можна сказать, прыкрываў на вуліцах чэшскай Прагі —  пакінуў жывымі ў Польшчы. Няўжо Філатаў, Панамароў ці Смолкін прысягнулі б па-новаму і змаглі б здрадзіць вайсковаму братэрству?
Ці не абачлівей было б навечна прыпісваць салдата да сваёй вайсковай часткі і да свайго камбата? Звальняецца, скажам, у запас і разам з ваенным білетам атрымлівае вусную інструкцыю, своеасаблівае мабпрадпісанне на выпадак усялякіх пазаштатных сітуацый, сэнс якіх зводзіўся б да простай высновы: “Запомні: што б не здарылася ў гэтым свеце, верыш толькі свайму камбату. Надарыцца якаясьці заварушка — атрымаеш ад мяне пісьмо з дакладнай інструкцыяй. Бо што там у Генштабе будзе рабіцца і чым  будзе забаўляцца палітычная эліта, тое табе невядома. Вось “тут” будзе стаяць мой подпіс, зверыш па ваеннаму білету, — сказаў бы ён дэмбелю, —і выканаеш усё, што я загадаю. Ты прысягу даваў на вернасць радзіме, а радзіму ў такім выпадку будзе ўвасбляць твой камбат”.Пры такім раскладзе армія сапраўды б абараняла інтарэсы народа. Гаварыў жа некалі не біблейскі Іосіф: “Гітлеры прыходзяць і сыходзяць, а народы застаюцца”. Менавіта свайму народу, а не выскачкам з чалавечага статка, і  служыла б такое народнае войска. Бо заўсёды застаюцца камбаты, верныя аднойчы дадзенай клятве, застаецца народ, якому пры любых рэжымах цяжка жыць, і які нічога не зробіць у адзіночку  — бяспраўны пры любых уладах. Такую армію ніхто не змог бы выкарыстаць у карыслівых мэтах, а да афіцэра ставіліся б як да самага паважанага чалавека, за якім адчуваецца воля і сіла народа.
І звычайны баявы камбат, Іван Выпадковец, сабраў бы з былах запаснікоў не батальён — дывізію. І другі камбат сабраў бы дывізію. І трэці, і чацвёрты… Крутнуліся, скажам, дзе-небудзь у Крамлі генерады-здраднікі ці шустракі-палітыкі,  паказалі б па тэлеканалах народную сілішчу, сорак-семдзесят народных дывізій, сабраных пад Смаленскам ці Ніжнім Ноўгарадам, народнымі камбатамі, якія выгукнулі б сваё рашучае: “Не!” — ды так гучна, што ва ўсіх путчыкаў-папутчкаў штаны мокрыя зрабаліся б з перепуду. Зразумелі б тады, што значыць народная сіла і воля. І стральбы ніякай не патрэбна было б. Назаўсёды б зразумелі: з народам жарты не праходзяць!
Эх, сакрушаўся Іван Фаміч, усе разгалінаваныя сістэмы разведкі і контрвыведкі не прадугледжвалі такой акалічнасці, а дарэмна. Забыліся, што нішто не вечна пад сонцам. Прахукалі дзяржаву. “А можа, і добра?” — апякаўся раптам нечаканай высновай генерал, — нават зоркі сыходзяціь з пракавечных арбіт, галактыкі рушацца і прападаюць у чорных касмічных дзірах, што ўжо гаварыць пра маленькую планету Зямля, пра нейкія імперыі на тэрыторыі, якія быццам тараканы, перепаўзаюць з аднаго месца ў іншае.
* * *
Падобныя думкі займалі і Рамана Родасветава. Праз некалькі гадоў стукне сорак пяць, забяруць савецкі пашпарт, уклеяць новы фотаздымак і бывайце мары аб вялікім. Ёсць розныя адчуванні: быцьграмадзянінамвялікай імперыі, якая займае шостую частку сушы,ці жыхаром маленькай краіны, лічы, хутара на адхоне айкумены. Штосьці ў гэтым ёсць: адчуванне далучанасці да вялікага, магутнасці і едансці з аднаго боку, а здругога — мізэрнасць і слабасць, раздробленнасць і індывідуалізм. Добра помніў Родасветаў, што ў 1981-м годзе, акурат 21-а чэрвеня (лічы,праз сорак гадоў за дзень да пачатку Вялікай Айчыннай) з аўтаматам на грудзях урачыста прамаўляў перад строем: “Я грамадзянін Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік…”. Дзесьці ў натоўпе стаяла сястра Надзея, якая спецыяльна прыехала на прысягу. Стаяла і слухала, як разносіліся рэхам словы мужчынскай клятвы па пляцу вайсковай часці №63309. І білася сэрца ў рытме чаканных фраз прысягі. А ці не будзеродная сятрасведчыць перад Богам, што салдаты, у тым ліку і родны брат,парушылі вайсковую прысягу, здрадзілі!А хто ў іх, скажыце, пытаўся? Вось праз колькі гадоў забяруць “сярпаста-малаткасты”, выдадуць новы пашпарт — і ніякі ён ужо не грамадзянін… І памрэ апошняя надзея. Ніхто не разумее, што гэта адпушчаны Богам час, не выкарыстаюць яго людзі і застануцца на зямлі адны тараканы і здраднікі.
* * *
Магчыма, цёмная будучыня (заўважым, у тараканаў усё наадварот) сапраўды наступіла, толькі яе ніхто не заўважыў. Нават Шустрыкан не змог асэнсаваць яе сваім філасофскім розумам, хоць і жыў у старэнькім тэлевізары “Гарызонт”. Гэта цяпер, седзячы галодным і халодным на скразняках перамен, ён разумеў: шчасце сапраўды было блізка… Былі людзі, быў харч… Былі і тараканы. Што яшчэ патрэбна таракану, каб годна сустрэць старасць?
Задрамаў Шустрыкан на кучы шчэбеню і прысніўся яму сон.
Першы сон Шустрыкана
Быццам бы пачалася вялікая вайна паміж гегемонамі.Полымя шугала да нябёсаў, дрыжэла зямля ад выбухаў і ўсе двухногія да апошняга загінулі. Засталіся адны тараканы. Ох, як насякомыя ўзрадаваліся спачатку, што цяпер ніхто не будзе перашкаджаць набіваць страўнік, пладзіцца і сярод белага дня займацца іншым тараканавымі справамі. Але потым тараканаў апанавала жудасць. Хто ж будзе дабываць спажыву? Яны ж карміліся рэшткамі таго, што елі людзі. Вялікі жах напаў на членістаногіх, апанавала татальная паніка: хтосьці і выказаў думку: “Трэба есці адзін аднаго!” — і ўхапіўся зубамі за лапку Шустрыкана. Жудасны сон, лепш бы ён не сніўся. Насілу ўратаваўся ён, дакладней прачнуўся ад нясцерпнага болю, бо там (у сне) пражэрлівы канібал дагрызаў ужо першую фалангу яго прыгожай лапкі.
Прачнуўся, пакратаў вусікамі лапку,  упэўніўся, што яна на месцы і не пагрызеная, скрушна ўздыхнуў: “Эх, камуналка! Дзе ты цяпер, Камуналка?” Ці ж жартачкі, — агульная на пятнадцаць пакояў кухня, якую ніхто не хацеў прыбіраць, заўсёды была поўнай спажывы — бруд, гразь, смецце... А для тараканаў — ежа. На кухні яны і жылі. Дзеля расшырэння кругагляду запаўзалі і ў іншыя пакоі, даставаліся нават да суседніх дамоў. Але самае галоўнае, елі заўжды ад пуза, ажно лопаліся ад тлушчу. Заўсёды можна было набіць страўнік даатвалу, а часам здараліся такія раскошныя піршаствы, што і перадаць цяжка. Гегемоны распачыналі разгульную папойку — суткамі пасля талеркі з аб’едкамі кіслі на сталах. Жаццё ў Камуналцы ўяўлялася суцэльным кайфам: сноўдайся сабе з пакоя ў пакой. У армянаў— цытрусавыя, у прыбалтаў — шпроты, у грузінаў дыні і персікі. Адна праблема, каб няўзнак не трапіць пад падэшвы гегемонаў. Расціснуць і не заўважаць. Лепш за ўсё, канешне ж, было у расейцаў, — не прасыхалі ад п’янак, а дзе п’юць, там, вядома, і ядуць, і зрыгваюць, і зноў закусваюць. У рускі пакойчык часта сцякаліся прысмакі усёй камунальнай краіны, а следам паўзлі і тараканы.
І ўсё скончылася раптоўна, як лямпачка перагае: шпок! — і няма нічога. Цемень. У чарговым паядынку перамог Вочабраг, празваны так за лупатыя вочы і за тое, што калісьці абапіўся бражкай, займейшы на спіртное стойкую  алергію. Заносіла Вочабрага ў такія непралазныя нетры мышлення, што з яго разважанняў звычайнаму таракану выкараскацца было не проста. Зрабіўшыся правадыром Камуналкі, ён не толькі аб’ягорыў усіх насельнікаў, але і самога сябе здорава падкузьміў. “Мы жывё не так!” — адразу ж заявіў Вочабраг, нібыта дакладна ведаў: як трэба жыць? “Мы заслугоўваем лепшага жыцця!!!”. (А хто, скажыце шчыра, паклаўшы лапку на галаву, не захоча жыць лепш, чым жылі бацькі? Каго, будзь ён тараканам ці чалавекам, не спакусіць абяцанне лепшага?).
— Патрэбна свабода і дэмакратыя! — сказаў Вочабраг, (хто ж будзе супраць такіх слоў, калі кожны разумее іх па-свойму?) — Галоснасць і паскарэнне! — крычаў новы правадыр, ажно вочы вылазілі з вачніц, — новае мЫшленне патрэбна, — пражоўваў словы ён, робячы націск на першы склад, мяркуючы, што этымалогія слова ад кораня “мыш”, гэта значыць мысліць па-новаму, не толькі мышкаваць, лавіць мышэй, а хітраваць па-ўсякаму. (Дарэчы, вочабрагаўцаў адразу ж  можна было вызначыць у той час па манеры вымаўлення слова: “МЫшленне, мЫшленне, мЫшленне…” — хорам затараторылі яны, быццам спяшаліся засведчыць лаяльнасць Вочабрагу). — Паскарэнне і перабудова, — распінаўся  выскачка, — і першае, што я зраблю, каб даказаць добры намер — адмяню гарэлку! Урачыста абяцаю вам, праз дзень прымушу гегемонаў адмовіцца ад спіртнога. Будуць піць толькі сокі ды кампоты. Хопіць хлябтаць горкую! Пара брацца за розум.
Ох, і цудоўна ж ён балбатаў спачатку, не гаварыў, мёдам мазаў кожнае слоўца. І тараканы, і нават гегемоны, хоць і былі далёкімі ад тараканавых спраў, проста ўлюбіліся ў Вочабрага. Яму паверылі і Чарнавус, і Кішкаглот, і Пузан, і Тупалом… Шустрыкан спачатку разгубіўся, але і ён даверыўся вялікайісціне Вочабрага. Тараканіцы ж увогуле глядзелі на яго, як на мессію: дужа не падабалася, што іхнія мужы п’юць дзень і ноч, поўзаючы пад сталамі генемонаў, падбіраюць аб’едкі ды разліўкі, ажно лапкі заплятаюцца. Сядзецьмуць цяпер ціха-мірна каля коканаў з вылупкамі і гадавацьмуць новае патомства.
Колькі разоў на вяку падманвалі бедных тараканаў — не злічыць! А яны усё адно вераць чарговаму аферысту. Паверылі і на гэты раз.
“Праклятая перабудова!» — гараваў цяпер Шустрыкан. Хто ж ведаў, што ўсё так неспадзявана перакруціцца? Няйначай ворагі роду тараканавых правялі гэты эксперымент над усёй папуляцыяй. Доўга ж яны рыхтавалі гэтага Вочабрага, каб ажыццявіць свае планы! Намерваюцца зусім звясці нас са свету божага. Можна было жыць-пажываць, ды тлушч нагульваць, а зараз сядзі тут, як вош на лобе…
Раптам Шустрыкан насцярожыўся. Здалёк пачуліся прыглушаныя галасы. “Ці не прымроілася? — радасна забілася маленькае сэрца, —ге-ге-мо-ны!!!”.
Падыйшлі двое. Паставілі перад яго носам драўляную скрынку з інструментам і, перабіраючы бітую цэглу, нешта пачалі шукаць. Ці толькі выгляд робяць, быццам штосьці  пільна спатрэбілася, падумаў Шустрыкан. Кемлівы, ён адразу здагадаўся: гегемоны прыйшлі па яго. “Але навошта прыцягнулі такую здаравенную скрынку? Яму хапіла б і карабка ад запалак”.
Людзі сноўдаліся туды-сюды па трушчобах і развалінах, заглядваючы ў кожную дзірку — а Шустрыкан залез у скрынку і стаў чакаць. Сядзіць і дыхнуць баіцца.
Так ён апынуўся на новым месцы жыхарства, зрабіўшы філасофскае абагульненне: усё, што не робіцца на свеце — да лепшага; калі-небудзь кожны абавязкова дачакаецца драўлянай скрынкі іапынецца на новым месцы…