Шкляное сэрца

Екатерина Бедулина
Яна была не такая як усё: рамантычная, мяккая… Заўжды шчасліва ўсміхалася, а  ў вачах – нібы гралі праменьчыкі сонейка. І калі яна смяялася  было нейкае такое дзищнае ўражанне, нібы сотні званоў білі, білі, білі… Бясконца. Здавалася, што яна – нібы маленькая прынцэса, Папялушка… І гэта было сапраўды так. Яна ніколі нікому не адказвала ні ў чым, ні з кім старалася не сварыцца, ведала правілы добрых паводзін і этыкет, мову кветак, колеру, водару, мову жэстаў і поглядаў. Яна быццам бы жыла щ свім свеце, свеце малавядомым усім, а, мусіць, і зусім невядомым. Нікому.
Так, на першы погляд ніколі і скажаш, што гэтая дзяўчына нешта перажыла… Ніколі не скажаш, што яна – нібы шкло – такая чыстая-чыстая, такая празрыстая-празрыстая… А калі нечакана яе “разаб’еш”: скажаш нешта крыўднае, бо зробіш нешта дрэннае, ці проста падставішь, кінішь у час цяжкіх і складаных абставін,  - яна таксама б’ецца, нібы шкло… На маленькія  ашкепкі… Аднак… Гэта не самае страшнае…
Ніхто не ведаў і не заўважаў у яе вачах болю. Моцнага болю, які яна з усіх сіл стрымлівала, каб толькі не паказацца слабенькай і бездапаможнай… Яна не была слабай. Не. Аднак і граць было немагчыма. Любы бы акцёр пазайдросціў такой ролі: таму што сыграць сапраўдную боль немагчама. А  да таго ж граць “шчаслівую прынцэсу” – было не ў яе правілах, але прыходзілася… Прыходзілася… Дараваць усмешку сонейка, каб толькі…
Яна хавала слёзы. Аднак яны стаялі ў вачах. Вось таму і было ўражанне, што ў яе вочы – быццам бы прамяні сонейка –  шчырыя-шчырыя, шчаслівыя-шчаслівыя… Але не… Не ўсё было так проста.

Ніхто не ведаў таго, што было ў яе сэрцы… Не ведаў яе жыцця.