Ляцi, знiчка...

Наташа Ружицкая
    Неба… яно часамi  такое дрыготкае… I  незразумела  тады… Зоркi-пацеркi, як яны там, за што трымаюцца...  Мабыць, знiчкi –  гэта i ёсць тыя самыя зорачкi,  што не ўтрымалicя…
  Вось, ляцiць знiчка, а  мы глядзiм… i жаданне загадваем… Можа,  спраўдзiцца... Кажуць,  хоць зрэдку, але  збываецца.
  Ляцi зорачка, ляцi  малеча… Для Сусвета – ты  ўсяроўна малеча, якiмi  б не былi твае памеры… Гэта – як жыццё чалавечае …яно для Сусвета – нiбыта ўзмах веек…
  Ляцi, знiчка... А я  загадаю… цi не, лепей запытаю, як жа мне  ўтрымацца… калi  часамi  ўcё такое дрыготкае, як тваё неба…