Люблю цябе

Зоя Близнюк
Я люблю цябе...
Люблю без пустых абяцанняў...
Люблю да апошняга ўздыху...
Люблю да сутаргавага паколвання ў каленях
і смуты ў галаве...
І ныраючы з уласнага вар'яцтва і наслання...
я з табой... я люблю цябе...
Ты памятай пра гэта, калі паяднацца вейкі і сьціхне стаката майго сэрца...
Памятай, што нават тады, я люблю цябе!