Ты мяне нiколi не пакiнь...

Надежда Верас
           (стихи на белорусском языке)

 Ты мяне ніколі не пакінь...
 Абяцай, што будзеш шэрым ранкам -
 Маляваць для мяне неба сінь,
 Промнем сонца будзіць на світанку.

 Абяцай мне зіму толькі ў снах,
 А ў жыцці няхай доўжацца вёсны,
 Жыватворчы  агонь у вачах,
 Не крануць хай ні беды, ні слёзы.

 Абяцай мне ўсмешку сваю
 І душы, непагаснае полымя…
 Зоркамі у небе напішу :
 Толькі не пакінь ніколі мяне...

          23.01.12