ГОРЕ

Надежда Верас
            стихи на белорусском языке
         
           ГОРА

 Падпаясана слязьмі аж да долу,
 У замшэлых ад дарог латах
 Крочыць вечна па жыцці людзей Гора,
 Не пытаючы, iдзе ў хату,

 Занімае Гора месца пачэсна
 І ніякай ад яго няма рады…
 З горам побач Шчасцю робіцца цесна,
 Згоды ў іх няма, няма ладу.

 Там дзе Гора – ракой слёзы ліюцца…
 Болем страшным у душы яны б‘юцца,
 А прагнаць яго -  амаль немагчыма -
 Гасподзь Бог не даў людзям такой сілы...

 І жыве яно, абняўшы ціскамі,
 Невыносныя прыносіць пакуты...
 Развітацца не спяшаецца з намі…
 Ты адкуль прыйшло да нас ? І чаму, ты?

         25. 02.12

 © Copyright: Надежда Верас, 2012
  Свидетельство о публикации №11203064869