Григорий Родственников. Я был там...

Елена Насёк
С русского http://www.proza.ru/2012/04/02/1717

  На жоўтым бурштынавым пляжы гарэзуюць дзеці русалак. Іх смех заглушае рогат касматага акіяна. Ён гладзіць іх смуглыя спіны, казыча хваляю пяткі і плешча салёнай вадою, і з імі гуляе ў хаванкі. Адкоціцца прэч за скалы, за рыфамі затаіцца, як знойдуць дзеці русалак, так радасць у вачах заіскрыцца.

  Палітрай чароўнай вясёлкі на сонцы лускавінкі граюць, вады буйнаватыя кроплі, як яркія зорачкі ззяюць. Смяюцца шчаслівыя дзеці, рагоча сівы акіян, ідуць чарадою стагоддзі, як хвалей крутых караван.

  Я быў там, я бачыў усё гэта. Далёка ад усёй мітусні, на дзіўнай планеце Паэтаў, што вераць у шчаслівыя сны.

  Навошта адтуль я вярнуўся і казку на быль прамяняў?

  Да мары я ледзь дакрануўся і зноўку яе я згубіў. Нікчэмны і жалю я варты, у смутку радкі тут пішу:

  Гарэзуюць дзеці русалак на жоўтым гарачым пяску...


  На желтом янтарном песке резвятся дети русалок. Их смех заглушает хохот косматого океана. Он гладит их смуглые спины, щекочет волною пятки и плещет соленой водою, и с ними играет в прятки. Откатится прочь за скалы , за рифами притаится, найдут его дети русалок и радость в глазах заискрится.

 Палитрой чарующей радуги чешуйки на солнце играют и крупные капли воды, как яркие звезды сверкают. Смеются счастливые дети, хохочет седой океан, идут чередою столетья, как рябь по зеленым волнам.
 
 Я был там, я видел все это. Вдали от людской суеты, на дивной планете Поэтов, что верят в счастливые сны.
   
 Зачем я оттуда вернулся и сказку на быль променял?
 Лишь только к мечте прикоснулся и снова ее потерял. Как прежде, растерян и жалок, пишу эти строки в тоске:

 Резвятся дети русалок на желтом янтарном песке…