Забяры мяне з сабою...

Надежда Верас
               стихи на белорусском языке

 Забяры мяне з сабою ў далячыні!
 Па заснежаных сцежках пайду за табой…
 Нам Каханне насцеж дзверы ўсе адчыне,
 Забяры мяне, любы, з сабой!

 Я аддам табе пяшчоту і жаданні,
 Ні аб чым я не жадаю без цябе…
 Ты і я, і наша дзіўнае спатканне,
 Свет надзеі ў самотным акне.

 Забяры мяне і больш не адпускай!
 Здарыцца няхай вясна ў лютым!
 Ты нічога  мне, прашу, не абяцай…
 Толькі не пакінь каханне некранутым…