Родная мова

Надежда Верас
              стихи на белорусском языке
   
    Ад песень матулі, ад  калыскі ад самай,
    Са мною ты крочыш заўжды па жыцці,
    І ў хвіліны ліхія ты народ паднімала,
    Не давала застацца ў цяжкім забыцці.

    Ты ў працы і ў гульнях, за партай і дома,
    На вяселлі шчыруеш, пад гармонік пяеш,
    І ўсім людзям у свеце, мая мова знаёма,
    Дабрыню і спагаду  ты з сабою нясеш.

    Колькі зведала болю, бяды і напасцяў,
    Колькі жаху сцярпела, на сабе  пранясла…
    Ты гучыш у хвіліны бясконцага шчасця,
    І тады, як ад цела душа адышла…

    Ты сумуеш і плачаш, шкадуеш і любіш,
    Будзіш раніцай ціха і хвалюешся днём.
    Пройдзе ўсё у жыцці, але ты са мной будзеш,
    Мая родная  мова, ганаруся табой!

               22.01.12