Калыханка для дачушкi

Беларуски Куток
Надежда Верас
Калыханка для дачушкi

                Маёй любай дачушцы Кацярыне

Месяц у небе зіхаціць, сонейка заснула
Спі і ты, мая дачушка, мая прыгажуня!
Прытамілася за дзень – ножкам трэба спаць…
Спі, харошая мая, буду я спяваць
Калыханку для цябе, любая дачушка,
Неўрымслівая ты, мая шчабятушка!

Разляглася да зямлі ноч глыбокая…
Спі, дачушка, спі мая, шэравокая!
А ў небе зорачкі нам з табой мігцяць
Спі, дачушка мілая, ночкай усе спяць…

Заўтра будзе новы дзень, новыя турботы,
Хай шчаслівым будзе ён, не нясе самоты.
Хай вітае радасць нас кожную хвіліну,
А ўсё дрэннае з табой мы ў снах пакінем.
Прытуліся шчочкаю да сваёй матулі…
Спі, любімая мая, мая прыгажуня…

                3.12.11