Восеньскi успамiн

Беларуски Куток
Надежда Верас


 Як моцнага кахання шчырыя плады,
 Чырвоную калiну ў руках трымаю.
 I мне здаецца: за плячыма ты,
 Я подых твой сярод усiх пазнаю.

 Стаю…. I душаць слёзы ўспамiну
 Аб тым, што некалi пяшчотнага было.
 Мой самы лепшы дзень у вiры часу згiнуў,
 А я яго чакаю – ды дармо.

 Я ведаю: у адну раку не стаць мне двойчы,
 Усе працякло i не пакiнула слядоў.
 Як самы лепшы сон,яно мо вернецца аднойчы,
 Але якiх для гэтага прасiць Багоў?

 Я дням тым не пакiнула кахання –
 Усё забрала i пайшла адна…..
 А потым у думках марыла спаткання –
 Ды позна, позна. Восень надышла.

 Халодным днём кастрычнiцкiм,дзе вецер,
 Гуляе ў шэрых кронах дрэў,
 Яна пакiнула чырвоную калiну,каб адмецiць,
 Што i цябе нiхто ў холад не сагрэў....

 1996 г.