Казка

Вероника Мякинник
Гэта быў першы раз, калі бацька збіраўся ўзяць маленькага Міколку ў лес па грыбы. Малому было толькі шэсць год, але ён лічыў сябе вельмі дарослым, бо менавіта яго тата браў з сабою. Тут ужо было не да хвальбы. Замест гэтага хлопчык з ганарлівым выглядам збіраўся, кожную хвіліну пазіраючы на ўсіх сваіх братоў і сясцёр неяк напышліва.
Калі ўсе рэчы былі сабраныя, а маці ўжо ў каторы раз праверыла, ці цёпла апрануты Міколка, сын з бацькам адправіліся ў шлях.
Вось наперадзе замаячыў знаёмы лясок. Ён сустрэў гасцей ветлым шумам лісця і многагалосым спевам птушак. У лесе панавала прыемная прахалода, так што жадалася застацца тамака назаўжды. У хлапчука аж дух перахапіла ад захаплення: такі прыгожы быў лес!
Бацька ўсміхнуўся, убачыўшы, што хлопчык ажно рот адкрыў ад здзіўлення, і сказаў:
– Ну што, сынок, падабаецца табе тутака? Бачу, што падабаецца! Відаць, будзеш ты добрым грыбніком або паляўнічым. Вось падрасцеш трохі і пойдзем тады на паляванне.
Міколка ледзь на заскакаў ад радасці. Гэта ж трэба! Бацька возьме яго на паляванне!
– Дзякуй, тата, – толькі і змог сказаць малы.
І пачалося самае цікавае: спачатку мужчына паказаў сыну некалькі таемных месцаў, дзе раслі вялікія баравікі, пасля яны наўздагад зрушыліся па лесе, і бацька тлумачыў Міколке, як кожны грыб завецца, ядомы ён ці не.
І вось калі тата палез празбуралом углыб паляны, хлапец застаўся чакаць яго. Раптам Міколка ўбачыў непадалёк нейкі грыб.
“Сыраежка!” – успомніў ён і ўпэўнена зрушыўся ў той бок, дзе рос грыб.
Нечакана хлапчук заўважыў яшчэ адну, а потым на вочы яму трапіўся прыгожы крэпкі баравік. Жадаючы пацешыць бацьку, хлапец усё бегаў і збіраў грыбы. Ласкава грэла захаджалае сонца, прыгожа спявалі лясныя птушкі, і сэрца Міколкі было напоўнена такім шчасцем, што яно, здавалася, магло ахапіць увесь свет!
Калі хлапчуку ўжо нікуды нельга было пакласці яшчэ хоць адзін грыбочак, ён вырашыў вярнуцца назад. І з жахам адзначыў, што ўжо пацямнела.
Лісце шумела зусім не прыветліва, птушкі скончылі спяваць, а тая тропка, па якой хлапец прыйшоў сюды, усё не знаходзілася.
“Лес – самае бяспечнае месца! Ты, галоўнае, не пужайся нічога,” – гаварыў бацька Міколкі.
Але зараз хлопцу ў яго словы зусім не верылася. Замест гэтага яму ўспомнілася, што па іх сяле хадзілі слыхі, што ў лесе з’явіліся ваўкі.
Спужаўшыся гэтай думкі, хлопчык кінуўся бегчы невядома куды. Дзесьці нездалёк нехта працяжна завыў. Хлапец драпануў яшчэ хутчэй, ужо крычучы “Тата, тата! Дзе ты?!”. Але ніхто яго не чуў… Слёзы самі паліліся з вачэй.
Раптам Міколка спатыкнуўся аб корань нейкага дрэва і зваліўся. Усе грыбы пападалі на зямлю. Нейдзе злева зашумелі кусты і пачуліся асцярожныя крокі ўперадзе. Гэты “нехта” астанавіўся. Міколка нясмела падняў галаву і ледзь не закрычаў: спалоханыя шэрыя вочы хлопчыка глядзелі прама ў жоўтыя ваўчыныя. Звер глуха зарычаў…

Июль 2008 (отредактировано 30.10.2011 г.)