кожан памiрае паасобку

Татьяна Ульянина-Васта
Агонь.
     Усё калі-нiкалi вяртаецца агнём, каб было чым пасыпаць галаву. Попел. Папялушка. Сірата, пры жывым бацьку.
     Дзіўна, як мала ў свеце змяняецца, нават пры кардынальных зменах. Вароты Бухенвальда толькі ледзь разъела iржа, але прагрунтуй, покрый і будуць як новенькія. Дыхтоўныя рэчы захоўваюцца доўга.

     Дзе можна пакінуць памяць пра сябе. Змучаным, нікому не патрэбным, адным на мільярды такіх жа бескарысных. На сценах, скажаш ты - і будзеш маць рацыю: пішыце на сценах храмаў дзіўныя іерогліфы, і нашчадкі зламаюць мазгі, спрабуючы прачытаць вашы вялікія таямніцы. Пішыце ў паднябессi, на горных скалах, і тыя, што падняліся следам будуць расчараваныя - яны не першыя і не апошнія. Пішыце на сценках турмаў і праціўнікі гэтай улады, калі возьмуць яе ў свае рукі, вас абагавяць. Пішыце на сценках крывяносных капIляраў, і тады, кожны паміраючы, будзе паміраць за вашу ідэю.
     Багі, как адну з найвялiкшых таямнIц, далі чалавеку літары. У кожнага народа свая версія - як гэта адбылося, але пры любым раскладзе гэта было іх сакрамэнт. І ўсе, хто навучыўся паўтараць за імі, палічылі сябе вялікімі адэптамі схаванага, далучанымi да свядомасці Вышэйшага Логасу альбо Вышэйшага Розуму.
     Аднак кожны наступны крок табе падаваўся недастатковым. Што толку калі ты здолеў зрабiць агранку каменёў так, што праступаюць дзiўныя прыродныя жылкі, каляровыя переходы, уключэннI на паверхні нежывога муру дзіўным малюнакам. Ты толькi  прыйшоў услед за богам,  а табе, каб даказаць сваю перавагу, потрэбна нешта на кшалт большае. Ты бярэш у рукі вугаль, заўваж, для гэтага табе давялось забраць у багоў агонь. Яны вядома пакаралі растратчыка. Але ты-та ўжо пішаш цяпер сам на сам. Не чакаючы міласьці ад прыроды.
     Потым ты знайшоў, што чорны колер далёка не адзінае, што табе падуладна. Ты навучыўся здабываць розныя колеры - і стаў яшчэ больш блізкім да Божага сакрамэнту (бо вясёлка - каляровая палітра - гэта быў запавет мiж Богам і чалавекам, пасланы першым другому) і хто цяпер другі. Але табе мала. Фарба не дае табе ўсёй тонкасці пераліўкі ценяў і адценняў, і ты дадумаўся да шчаціністага пэндзля з ваверак, з суркоў, з казы, ды ці мала з якой прыладай  можна зрабіць тваю руку больш майстэрскай і дакладнай. Твае творы сталі шэдэўрамі. На палатне ты яшчэ больш творца. Неверагодна.
     Той, які рушыў за табой зразумеў - ты дасягнуў у сваiм рамясле дасканаласці. I ўсё, што ён з гэтага часу не зрабіць, будзе толькі вартым жалю паўторам. Як гэта агiдна. Ён кінуў твае пэндзля і мальберт, і ўзгадаў, як Бог пачынаў з раскладання святла. Ён расклаў яго спачатку ў чорна-белы, потым у каляровы. Аднак наступнаму гэтага палIчылася за мала. І тады статычным здымкам рэальнасці быў нададзены рух. Ты ужо быў на паўпрыступкi ад Самаго - быў люстэркам Адвечнага, адлюстроўваючы яго тварэнне.
     Але тут прыйшоў ты. Як мізэрная доля паўтараць папугаем за кімсцi - засмуцілася твая сутнасць, і ты давёў справу да бездакорнасці, цяпер ты маляваў Свой уласны Свет на падручным сродку - на кампутары, але такім, якім бы ты яго бачыў будучы сам богам. Для гэтага нерэальнага Сьвету ты быў свой аднаасобны Стваральнік. Ганарыся ж сабой чалавек. Аднак ты не паспеў заганарыцца.
     Бо ўжо наступны ты зразумеў - нікчэмна. Каму яны патрэбныя гэтыя віртуальныя лялькі без крыві і плоці. Не, ісці за званнем бога, значыць ісці ад яго - зразумеў ты, ад яго тварэння. Ты расклаў дзецішча на складаючыя: скуру, кроў, плоць, жаданнi, пачуцii. Ты экспераметаваў - вывучаючы як сігналы ад чарапной каробкi бягуць по струнках душы. І наступныя твае сьветы ўзнікалі ўжо на асновах чалавечага розама i свядомасці. Цяпер толькі ты стаў сапраўдным творцам.
     Няхай жа яна памрэ ад рака страўніка, раз на сценках гэтага органа табой намалявана такое выдатнае палатно. Безумоўна - яна памрэ. Тут нiхто не перашкодзIць. Ты ж ведаеш - акрамя цябе нікога няма. Адны, лічачы сябе багамі, i не маюць iнтарэсу да гэтага мізэрнай істоты. Іншыя, лічць, што лепш трымацца далей ад такіх празмернасцяў. Мякка кажучы, ратуючы свае азадкі, ціхенька чакаюць канца, паміж справай цікавячыся - ці не закране i іх асабіста. А ты абвясціш сябе богам. Хоць бы для самога сябе.
      На сценцы гэтай турмы таксама есць надпIc, ужо не ведаю кім пакiнуты, але не ўсе Ці роўна табе, калі на Нотр Дам таксама ёсць невядома кім пакінутае: Рок. Гэта ж нiчога не змянiла для той. Бог не чытае чалавечых пiсьмён.
      "Кожуну Сваё".