Белы, чырвоны и белы

Беларуски Куток
Вадим Антош
Белы, чырвоны и белы

   Гонар і годнасць твая,Беларусь,
   Белы,чырвоны і белы.
   Гэтаму сцягу ў любові клянусь,
   Сэрдцам к яму прыкіпелы.

   Ты праз стагоддзі мой вершнік прыйдзі,
   Унук цябе доўга чакае.
   І на Радзіму дарогу знайдзі,
   Сцяг твой няхай залунае.

   Гонар і годнасць мая,Беларусь,
   Сцяг і Пагоня,як спадчына.
   Веру,калісьці пад імі прачнусь,
   Тут нарадзіуся,зямля мая,матчына.

   Вернецца крыж Ефрасінні пад сцяг,
   І з небыцця сабяруцца да дому.
   Бо гэта ўсё нашых продкаў пасаг,
   Крыжу клянёмся святому.

   Гонар і годнасць твая,Беларусь,
   Белы,чырвоны і белы.
   Гэтаму сцягу ў любові клянусь,
   Сэрдцам к яму прыкіпелы.

   21.09.2011года