Перавядзi мяне цераз Майдан

Татьяна Ульянина-Васта
 Перавядзi мяне праз гэту Плошчу,
 Праз роднае сiвое пепялiшча,
 Туды дзе пчолы рояцца на ўзвышшу;
 Перавядзi мяне праз пепялiшча.

 Перавядзi мяне праз гэту пушчу -
 Яна мяне амаль ужо не чуе,
 Яна по кроплi ноч збiрае ў гушчу,
 I за iстотамi трохкроп’ямi палюе.

 Перавядзi мяне праз цемры тоўшчу,
 Дзе песнi ўсе згуляны, праспяваны.
 Я ў цiш вайду–нi бы мяне i нема–не захачу
 Нi бiтв, нi смеху, нi вайны.

 Перавядзi мяне праз болю ад патравы
 Па сцежках таямнiчых  мiма шляху,
 Тут днi маёй мiзернасцi i славы,
 Перавядзi  праз гэту зорную прарэху.

 Перавядзi мяне праз навальнiцы...
 Пад гэтым небам плача нехта любы.
 Нячутна долу сыпляцца чарнiцы.
 I па ствалах стракочуць птушак дзюбы.

 Перавядзi мяне цераз Майдан
 Дзе хмары п’яныя на п'яны топаль цягне.
 Сын мой спявае сёння на Майдане,
 I мне пара – бо сэрца волi прагне.

 Перавядзi ... Майдана-Акiян
 Кiўнуўся, узяў I веў яго по смузе...
 Калi ўпаў ён мёртвым ў бур’ян

 I поля не было – дзе б скончыўся Майдан……..

 верш  В. Каротiч


 © Copyright: Осенний-Каприз Капри, 2011
 Свидетельство о публикации №11107283759