Цiха шапацела лiсце...

Лена Рай
Цiха шапацела лiсце. Яна iшла самотнымi вулiцамi журботнага горада, прыгожая цераз сваю адзiноту i адзiнокая цераз сваю прыгажосць. Яна была як тое лiсце пад яе нагамi: прыгожае, нават дасканалае i – нiкому не патрэбнае. Яна шпурляла лiсце, абламваючы яму галiнкi, у празрыстае паветра i думала: “Цiха шапацела лiсце...”