пауднёвая ноч

Татьяна Ульянина-Васта
Пяшчотай пахла водару імгла,
 Трызвон рапух і перабрэх сабакаў,
 Бясшумна кажаноў цяла,
 Як планеры, слізгалі ў паўзмроку ...

 Духмяная акацыя квітнела ...
 Наўкол цябе ланцУжкi зорнага сьвятла
 Акрэсліваюць лінію заліва,
 Паўднёвыя сузор'і ледзь капрызна

 У процяг ночы рухалiсь навiдавоч.
 Дыханне эўкаліптаў далятала,
 А ты сядзеў і ўзіраўся ў ноч.
 Чаго табе  той вечарынай не хапала?

 У тваё акно зiхцела  срэбра з-за гаёў.
 Ды, гледзячы на падкову залатую,
 Ты адчуваў, што ноч, як і чаканне цудаў
 Працуюць, тут на жаль, ўхаластую.

 І разумеў, што гэта нездарма.
 Што не хапае, як ні дзіўна, болю
 І памяці ... што змарнаваны ветразi,
 Мо не хапае невялiчкае няволі?
 I нечых вуснаў дзеля нейкай крэўнай сувязі ...


 Стас Куняеў з рускай мовы