Мiкалай Рубцоу з рускай мовы 1962-1971

Татьяна Ульянина-Васта
Добры Фiля

Я запомніў, як дзіва,
 Тый лясны хутарок,
 Задрамаўшы шчасліва
 Між зьвярыных дарог

 Там у хатцы драўлянай,
 Бяз прэтэнзіяў,  льгот,
 Так, бяз газу, бяз ваннай,
 Жыве Фiля счаслiвы –
                анiякiх турбот.

 Фiля любіць скаціну,
 Непераборлiва п'е ён ваду
 Фiля ходзіць у даліну,
 Фiля дзьме ў дуду!

 Сьвет такі справядлівы,
 Нават няма чым i крыць ....
 - Фiля! Што ж ты маўклівы?
 - А пра што гэта  баiць?

***
Айчына

 Ціхая мая айчына!
 Вербы, рака, салавейка пяе ...
 Маці мая тут схавана
 У дзіцячыя гады мае

 - Дзе той цвінтар? Вы не бачылі?
 Сам я знайсці не магу … - па чарзе
 Ціха жыхары адказалі:
 - Гэта на тым беразе.

 Ціха адказы з устатку.
 Ціха праехаў абоз.
 Купал царкоўнага прыстанку
 Яскрава травою зарос.

 З кожнай хацiнкаю,  хмараю,
 З громам гатовым ўпасць,
 Я адчуваю  пякучаю,
 Сама смяротнаю звязь.

***
верабей

 Ледзь жывы. Ці не цвіркае нават - нядужа.
 Мёрзне зусім малы верабей.
 Як заўважыць фурманку з паклажай,
 З-пад страхі шпарка кідаецца к ёй!
 І калоціцца над зярняткам бедным,
 І ляціць да гарышча свойго.
 А бач, не робіцца шкодным
 Ад таго, што так цяжка ў яго.

***
Зорка палёў.

... З усіх бакоў зляцелiся яны,
Былых часоў татары і манголы.
Яны нясуць на сцягах чорны крэс,
Яны крыжамі неба закрестiлI,
І лесу не відаць вакол,
А лес крыжоў у ваколiцах Русі.

Крэс, крыж ...
Я болей не магу!
Я рэзка адбяру з вачэй далоні
І раптам ўбачу: смірна на поплаве
Пасуцца спутаныя коні.
Заржуць яны - і дзесьці ў асін
Падхопіць рэха вольнае іржаньне,
І нада мной - неўміручых зорачак Русі,
Спакойных зорак бяскрайняе міганне ...

***
Няведамы сын цудоўных вольных плямён!

Я буду скакаць па грудах дрымотнай айчыны,
 Няведамы сын цудоўных вольных плямён!
 Як перш гайсалі на голас ўдачы капрызнай,
 Я буду скакаць па слядах мінулых часоў ...

 Расія! Як сумна! Як дзіўна паніклі  журботна
 У змроку над кручай невядомыя вербы маі!
 Пустэльна мігціць пацямнелае зорнае люстра,
 І лодка мая на рачной дагнiвае мялі.

 Баюсь, што над намі не будзе ужо  таямнічасці сілы,
 Што, выплыўшы у чоўне, паўсюль дастану шастом,
 Што, усё разумеючы, без смутку дайду да магілы ...
 Айчына і воля - застанься маё бажаство!

 Я буду скакаць, не парушыўшы ночы дыханне
 У патаемныя сны нерухомых вёсак вялікіх
 Ніхто між палёў не пачуе глухое цокаканне,
 Ніхто не пакліча мільганулую лёгкую цень.

 І толькі, у пакутах, зранены ранейшы дэсантнік
 Раскажа ў трызненні здзіўлена старой сваёй,
 Што ноччу прамчаўся нейкі таямнічы вершнік,
 Нязнаны юнак, і знік назаўжды ў смузе палёў ...



 
Мiкалай Рубцоў ( з рускай мовы)