Гербарый

Автор Мэй Би Крейзи
Калейдаскопамi гiсторыi, шляхоў гербамi,
 Нiбыта дух блакiтнавокi, страчана-арыйскi,
 Палiлог стагоддзяў, быццам невярбальны,
 Аб сканчэннi свету цёмнай марай.

 Ён безлiтасна стары. Гербырый.
 Глянуць бы на свет праз вочы серба.

 Не святло ад сонца – ад цяпла Марыi
 Мацi Боскай. Былое былым пакарылi.
 Нечым душу жадае азарыць.
 Мабыць, «Азарэннямi» Рэмбо Арцюра?
 Дзесцi i пярсiдскi Дарый…
 Вось якi…бы зацямнённы хмарай.

 За здрадай Зеўса сэрца Геры.
 За сэрцам Кая катаваннi Герды.

 Чыiм жа богам пакараны
 I ракламу тварам створыць.
 Дух узнёслы Гукам арый,
 Мiж блакiтных поiзрк кары…

 З Апалонам была Гiпербарэя –
 Адказ дэльфiйскага аракулу.
 Птушкi адшукаюць вырай.

 Ён не шукае. Ён адвечны. Не згарыць у пажары,
 Як iспанец, крывёю на карыдзе.

 Толькi ён павольны. Вельмi стары.
 Морам трызнiць дэльфiнарый.

 I як павольная жыцця гiпербала
 Грахi даруюць святары.